Сцягнуць Firefox

Firefox больш не падтрымліваецца на Windows 8.1 і ніжэй.

Калі ласка, сцягніце Firefox ESR (выпуск з пашыранай падтрымкай), каб выкарыстоўваць Firefox.

Firefox больш не падтрымліваецца на macOS 10.14 і ніжэй.

Калі ласка, сцягніце Firefox ESR (выпуск з пашыранай падтрымкай), каб выкарыстоўваць Firefox.

Паведамленне аб прыватнасці Firefox

Абяцанне прыватнасці Firefox

Збіраем менш даных

Мы вырашылі ведаць пра вас менш

Усе тэхналагічныя кампаніі збіраюць звесткі для паляпшэння сваёй прадукцыі. Але гэта не павінна ўключаць шмат вашай асабістай інфармацыі. Адзіныя звесткі, якія нам патрэбныя — гэта тыя, што ў выніку служаць вам. Мы пытаем сябе: ці сапраўды яны нам патрэбныя? Для чаго гэта нам трэба? І калі мы можам іх выдаліць?

Трымаем у бяспецы

Мы робім усё магчымае, каб абараніць вашу асабістую інфармацыю

Бяспека дадзеных складаная — ці, па меншай меры, павінна быць. Вось чаму мы робім дадатковыя крокі для класіфікацыі звестак, якія ў нас ёсць, падтрымліваем правілы захоўвання і аховы кожнага тыпу, і ўвесь час удасканальваем нашы працэсы. Мы аддаём перавагу вашай прыватнасці. Мы інвестуем у гэта. Мы адданыя гэтаму. Мы нават вучым іншыя кампаніі, як гэта рабіць.

Ніякіх сакрэтаў

Вы заўсёды будзеце ведаць, дзе вы з намі

Тут няма схаванага плана. Наш бізнес не залежыць ад таемнага злоўжывання вашым даверам. Наша Паведамленне аб прыватнасці на самой справе зразумелае. Калі вы хочаце дакладней даведацца, якія даныя мы збіраем, то наш зыходны код адкрыты. Так жа як і мы.