Сцягнуць Firefox

Firefox больш не падтрымліваецца на Windows 8.1 і ніжэй.

Калі ласка, сцягніце Firefox ESR (выпуск з пашыранай падтрымкай), каб выкарыстоўваць Firefox.

Firefox больш не падтрымліваецца на macOS 10.14 і ніжэй.

Калі ласка, сцягніце Firefox ESR (выпуск з пашыранай падтрымкай), каб выкарыстоўваць Firefox.

Паведамленне аб прыватнасці Firefox

Кіраўніцтва па больш бяспечных лагінах і паролях

Абарона вашых уліковых запісаў не павінна быць складанай — і Firefox можа дапамагчы.

Ваша сістэма можа не задавальняць патрабаванням Firefox, але вы можаце паспрабаваць адну з гэтых версій:

Firefox больш не падтрымліваецца на Windows 8.1 і ніжэй.

Калі ласка, сцягніце Firefox ESR (выпуск з пашыранай падтрымкай), каб выкарыстоўваць Firefox.

Firefox больш не падтрымліваецца на macOS 10.14 і ніжэй.

Калі ласка, сцягніце Firefox ESR (выпуск з пашыранай падтрымкай), каб выкарыстоўваць Firefox.

Паведамленне аб прыватнасці Firefox

Усё больш і больш адчувальных, каштоўных рэчаў у нашым жыцці ахоўваецца праз абароненыя паролем уліковыя запісы сеціва — любоўныя лісты, медыцынскія запісы, банкаўскія рахункі і многае іншае. Вэб-сайты выкарыстоўваюць працэдуру ўваходу, каб абараніць гэтыя каштоўныя рэчы. Як правіла, пакуль хтосьці не можа ўвайсці ў ваш уліковы запіс, ён не можа прачытаць вашу электронную пошту або перавесці грошы з вашага банкаўскага рахунку. Паколькі мы жывём у Інтэрнэце, як мы можам абараніць свае звесткі для ўваходу?

Сцісла:

  • Выкарыстоўвайце выпадковыя паролі і стварайце розныя паролі для кожнага сайта
  • Звяртайце ўвагу на сігналы бяспекі браўзера і будзьце падазронымі
  • Рабіце свае адказы на пытанні бяспекі такімі ж надзейнымі, як і вашы паролі
  • Выкарыстоўвайце менеджар пароляў, каб палегчыць стварэнне і запамінанне пароляў
  • Выкарыстоўвайце «двухэтапную аўтарызацыю» усюды, дзе гэта магчыма

Цяжкі час для пароляў

Большасць звестак для ўваходу сёння абаронена паролем. Калі зламыснік зможа атрымаць ваш пароль, ён зможа атрымаць доступ да вашага ўліковага запісу і зрабіць усё, што вы можаце зрабіць з гэтым уліковым запісам. Такім чынам, калі вы пытаеце, наколькі абаронены ваш уліковы запіс, вы насамрэч павінны думаць пра тое, наколькі бяспечны ваш пароль. А гэта азначае, што вам трэба падумаць аб розных спосабах, якімі зламыснік можа атрымаць доступ да пароля вашага ўліковага запісу:

  • Падглядваючы, калі вы выкарыстоўваеце яго на незашыфраваным вэб-сайце
  • Адгадаўшы
  • Выкраўшы файл з вашым паролем
  • Выкарыстаўшы функцыю аднаўлення пароля для яго скіду
  • Падмануўшы, каб вы выдалі яго

Каб трымаць свае лагіны ў бяспецы, вам трэба прадухіліць як мага больш гэтых спосабаў. Кожная рызыка мае адпаведнае супрацьдзеянне.

Пашукайце замок у сваім браўзеры

Перашкодзіць зламыснікам выкрасці ваш пароль, калі вы ўваходзіце на незашыфраваны вэб-сайт, лёгка: добра падумайце, перш чым уводзіць пароль, калі не бачыце значок замка ў адрасным радку, як паказана тут:

Закрыты замок паказваецца непасрэдна перад адрасам вэб-сайта ў адрасным радку ва ўсіх асноўных браўзерах.

Замок азначае, што вэб-сайт, якім вы карыстаецеся, зашыфраваны, так што нават калі нехта назірае за вашым агляданнем у сетцы (напрыклад, іншы чалавек у агульнадаступнай кропцы доступу Wi-Fi), ён не зможа ўбачыць ваш пароль. Firefox паспрабуе папярэдзіць вас, калі вы збіраецеся ўвесці пароль на незашыфраваным сайце.

Перакрэслены замок паказвае, што злучэнне не бяспечнае.

Ваш браўзер таксама дапамагае трымаць вас у курсе таго, наколькі сайты вартыя даверу, каб засцерагчы вас ад фішынгу. З аднаго боку, калі вы спрабуеце наведаць вэб-сайт, пра які вядома, што ён фішынгавы, Firefox (і любы папулярны браўзер) пакажа поўнаэкраннае папярэджанне — звярніце ўвагу і падумайце двойчы аб выкарыстанні гэтага сайта!

Firefox пакажа папярэджанне замест вэб-сайта, калі вядома, што гэта фішынгавы сайт.

Увогуле, лепшая ахова ад фішынгу — гэта падазрона ставіцца да таго, што вы атрымліваеце, незалежна ад таго, з'яўляецца яно ў электроннай пошце, тэкставым паведамленні або па тэлефоне. Замест дзеянняў па тым, што хтосьці вам даслаў, наведайце сайт непасрэдна. Напрыклад, калі ў электронным лісце паведамляецца, што вам трэба скінуць пароль PayPal, не націскайце на спасылку. Увядзіце paypal.com самастойна. Калі тэлефануюць з банка, перазваніце ім.

Сіла ў разнастайнасці

Сакрэт прадухілення адгадвання, крадзяжу або скіду пароля заключаецца ў вялікай выпадковасці. Калі зламыснікі спрабуюць адгадаць пароль, яны звычайна робяць дзве рэчы: 1) выкарыстоўваюць «слоўнікі» — спісы агульных пароляў, якімі людзі карыстаюцца ўвесь час, і 2) робяць выпадковыя здагадкі. Чым даўжэйшы і больш выпадковы ваш пароль, тым менш імавернасць, што любы з гэтых метадаў адгадвання яго знойдзе.

Калі зламыснік выкрадае базу звестак з паролем для сайта, якім вы карыстаецеся (напрыклад, LinkedIn або Yahoo), вы нічога не можаце зрабіць, акрамя як змяніць свой пароль для гэтага сайта. Гэта дрэнна, але шкода можа быць значна большай, калі вы паўторна выкарыстоўвалі гэты пароль на іншых вэб-сайтах — тады зламыснік таксама можа атрымаць доступ да вашых уліковых запісаў на гэтых сайтах. Каб пазбегнуць шкоды, заўсёды выкарыстоўвайце розныя паролі для розных вэб-сайтаў.

Выкарыстоўвайце Firefox Monitor, каб сачыць за адрасамі электроннай пошты, звязанымі з вашымі ўліковымі запісамі. Калі ваш адрас электроннай пошты з'явіцца ў выпадку вядомай уцечкі карпаратыўных звестак, вы атрымаеце апавяшчэнне і прапанаваныя крокі для абароны закранутага ўліковага запісу.

Сакрэтныя пытанні: дзявочае прозвішча маёй маці — «Ff926AKa9j6Q»

Нарэшце, большасць вэб-сайтаў дазваляюць аднавіць пароль, калі вы на яго забыліся. Звычайна гэтыя сістэмы прымушаюць вас адказаць на некаторыя «сакрэтныя пытанні», перш чым вы зможаце скінуць пароль. Адказы на гэтыя пытанні павінны быць такімі ж сакрэтнымі, як і ваш пароль. У адваротным выпадку зламыснік можа адгадаць адказы і ўсталяваць ваш пароль на тое, што ён ведае.

Выпадковасць можа быць праблемай, паколькі сакрэтныя пытанні, якія часта выкарыстоўваюць сайты, — гэта таксама тое, што людзі звычайна ведаюць пра вас, напрыклад, месца вашага нараджэння, дзень нараджэння ці імёны вашых сваякоў, або гэта можна атрымаць з такіх крыніц, як сацыяльныя сеткі. Добрая навіна заключаецца ў тым, што вэб-сайту ўсё роўна, сапраўдны адказ ці не — вы можаце схлусіць! Але хлусіце прадуктыўна: давайце адказы на сакрэтныя пытанні доўгія і выпадковыя, як вашыя паролі.

Атрымайце дапамогу ад менеджара пароляў

Цяпер усё гэта гучыць даволі страшліва. Чалавечы розум — не лепшы спосаб прыдумваць доўгія паслядоўнасці выпадковых літар, не кажучы ўжо пра іх запамінанне. Вось тут і падыдзе менеджар пароляў. Убудаваны прама ў браўзер Firefox, ён спытае, ці хочаце вы стварыць унікальны, складаны пароль, а затым надзейна захавае вашу інфармацыю для ўваходу, доступ да якой вы можаце атрымаць у любы час па адрасе about:logins.

Увайшоўшы ў Firefox з дапамогай свайго ўліковага запісу Firefox, вы можаце сінхранізаваць звесткі паміж усімі сваімі прыладамі і атрымліваць доступ да сваіх пароляў з мабільнага браўзера Firefox. Даведайцеся больш аб тым, як напоўніцу выкарыстоўваць убудаваны менеджар пароляў.

Двухфактарная аўтэнтыфікацыя (2FA)

Двухфактарная аўтарызацыя — выдатны спосаб павысіць узровень бяспекі. Пры стварэнні новага ўліковага запісу некаторыя сайты дадуць вам магчымасць дадаць «другі фактар» да працэсу ўваходу. Часта гэта азначае прывязку вашага нумара тэлефона да вашага ўліковага запісу, таму пасля ўводу пароля вам будзе прапанавана ўвесці бяспечны код, адпраўлены непасрэдна вам. Такім чынам, калі хакеру ўдалося атрымаць ваш пароль, ён усё роўна не зможа ўвайсці ў ваш уліковы запіс, бо ў яго няма вашага тэлефона.

Ваш уліковы запіс Firefox, напрыклад, можа быць абаронены з дапамогай 2FA, пра што вы можаце даведацца больш тут.

2FA забяспечвае значна лепшую бяспеку, чым адзін толькі пароль, але не кожны вэб-сайт падтрымлівае яе. Пералік вэб-сайтаў, якія падтрымліваюць 2FA, можна знайсці на https://2fa.directory, а таксама спіс сайтаў, якія не падтрымліваюць 2FA, і спосабы, якімі вы можаце папрасіць іх дадаць падтрымку.

Моцны, разнастайны і шматфактарны

Добра гэта ці не, але ў бліжэйшай будучыні мы будзем выкарыстоўваць паролі для абароны сваіх уліковых запісаў інтэрнэту. Выкарыстоўвайце паролі надзейныя і розныя для кожнага сайта, выкарыстоўвайце менеджар пароляў, каб дапамагчы вам бяспечна іх запомніць. Усталёўвайце доўгія, выпадковыя адказы на сакрэтныя пытанні (нават калі яны не адпавядаюць рэчаіснасці). І выкарыстоўвайце двухфактарную аўтарызацыю на кожным вэб-сайце, які яе падтрымлівае.

У сучасным інтэрнэце, дзе кожны дзень крадуць тысячы пароляў і гандлююць уліковымі запісамі на чорным рынку, варта прыкласці намаганні, каб захаваць сваё анлайн-жыццё ў бяспецы. Калі вы карыстаецеся прадуктамі Firefox, з вас здымаецца частка намаганняў, таму што ўсе нашы прадукты створаны для захавання нашага абяцання адносна прыватнасці. І Firefox заўсёды кіруецца місіяй Mozilla для стварэння лепшага Інтэрнэту.

Прачытайце Паведамленне аб прыватнасці для нашых прадуктаў