Mozilla VPN

Абараніце сябе ў Інтэрнэце з дапамогай Mozilla VPN для iOS

Атрымайце хуткую і простую бяспеку свайго iPhone або iPad з дапамогаю Mozilla, аднаго з самых надзейных брэндаў у галіне тэхналогій.

Паглядзець цэны і даступнасць

30-дзённая гарантыя вяртання грошай

Ваша прыватнасць — гэта наша абяцанне

Адчувайце сябе абароненымі ад хакераў і старонніх вачэй, калі вы ў сеціве — як дома, так і на вуліцы — з Mozilla VPN. За нізкую штомесячную плату ён выкарыстоўвае перадавы пратакол WireGuard® для шыфравання асабістых дадзеных на вашым iPhone, iPad і большасці іншых прылад, што дазваляе трансляваць шоу, гуляць у гульні, рабіць пакупкі і займацца паўсядзённым жыццём у Інтэрнэце, ведаючы, што вы ў бяспецы.

Як стваральнік вэб-браўзера Firefox і адзін з самых надзейных змагароў за прыватнасць у Інтэрнэце, Mozilla імкнецца да таго, каб вы адчувалі сябе ў бяспецы і павазе кожны раз, калі вы выходзіце ў Інтэрнэт.

Што вы атрымаеце з Mozilla VPN:

  • Абарона да 5 прылад
  • Доступ да сервераў у 30+ краінах
  • Шыфраванне на ўзроўні прылады
  • Неабмежаваная прапускная здольнасць
  • Ніякіх журналаў інтэрнэт-актыўнасці ні цяпер, ні калі-небудзь

Заставайцеся ў бяспецы ў Інтэрнэце, нават калі вы ў дарозе

Карыстаецеся грамадскім Wi-Fi? Няма праблем. Mozilla VPN дазваляе вам смела правяраць свой банкаўскі рахунак у кавярні, рэдагаваць свае паролі на рагу вуліцы — па сутнасці, вы можаце рабіць усё, што звычайна робіце на сваім iPhone або iPad са спакоем.

Злучэнне ў 1 націск

Mozilla VPN вельмі просты ў выкарыстанні. Націсніце кнопку і ён зашыфруе ваша злучэнне, а IP-адрас вашага iPhone або iPad будзе замаскіраваны з выкарыстаннем надзейнага пратаколу WireGuard®.

Падлучайцеся да больш чым 500 сервераў па ўсім свеце

Купляйце з Швейцарыі. Стрымьце з Канады. Катайцеся на хвалі з Аўстраліі. З дапамогай Mozilla VPN вы можаце прызначыць месцазнаходжанне вашага iPhone або iPad у адной з 30+ краін, адкрываючы доступ да свету захапляльнага змесціва.

Атрымайце доступ для 5 прылад

З адной падпіскай вы можаце атрымаць Mozilla VPN на 5 розных прыладах, у тым ліку iOS для iPhone і iPad, Android, Mac, Windows і Linux.

Максімальная хуткасць. Неабмежаваная колькасць даных.

Гуляйце ў гульні ў Інтэрнэце, трансліруйце свае любімыя шоу і здзяйсняйце круізы па сеціве на звышвысокіх хуткасцях. Не турбуйцеся аб сваёй прапускной здольнасці на Mozilla VPN — яна неабмежаваная.

Вашы даныя застаюцца прыватнымі. Кропка.

Некаторыя правайдары VPN рэгіструюць вашу актыўнасць на сваіх серверах. Mozilla VPN не толькі не адсочвае вас у Інтэрнэце — мы рашуча супраць гэтага. Гэта вялізная частка таго, за што мы выступаем як кампанія.