Mozilla VPN

Заставайцеся на сувязі і пад аховай з дапамогай Mozilla VPN для Windows 10

Абараніце ўвесь свой ПК з дапамогай віртуальнай прыватнай сеткі (VPN) ад Mozilla, піянера інтэрнэту, які змагаецца за вашу лічбавую прыватнасць з 1998 года.

Паглядзець цэны і даступнасць

30-дзённая гарантыя вяртання грошай

Ваша прыватнасць — гэта наша абяцанне

Вы заслугоўваеце таго, каб адчуваць сябе ў бяспецы ў Інтэрнэце, дзе б вы ні знаходзіліся і куды б вы ні ішлі. З дапамогай Mozilla VPN вы можаце карыстацца грамадскім Wi-Fi і ведаць, што ваша злучэнне абаронена ад хакераў і дапытлівых інтэрнэт-правайдараў. Наш VPN просты ў выкарыстанні, даступны для Windows 10 (і любых іншых вашых прылад) і не запавольвае вашу працу. Лепш за ўсё тое, што гэта VPN ад Mozilla з пратаколам WireGuard®, таму вы ведаеце, што вашы звесткі зашыфраваны, а ваша дзейнасць не будзе запісвацца. Гэта проста элегантны, магутны VPN, які абараняе вас.

Што вы атрымаеце з Mozilla VPN:

  • Шыфраванне на ўзроўні прылады
  • Моцныя серверы ў 30+ краінах
  • Неабмежаваная прапускная здольнасць
  • Ніякіх журналаў інтэрнэт-актыўнасці ні цяпер, ні калі-небудзь
  • Падключыце да 5 прылад

Заставайцеся прыватнымі ў грамадскім Wi-Fi

Mozilla VPN абараняе ваша падключэнне да Інтэрнэту ад пільных вачэй, так што вы можаце займацца сваімі справамі ўсюды — у аэрапорце, інтэрнаце, кавярні — не турбуючыся аб сваёй прыватнасці ў Інтэрнэце.

Абарона націскам адной кнопкі

Mozilla VPN шыфруе ваша злучэнне з інтэрнэтам і абараняе ваш IP-адрас ад старонніх вачэй на вашым камп'ютары або ноўтбуку з дапамогай перадавога пратакола WireGuard®.

Доступ да сервераў па ўсім свеце

Дзякуючы 500+ серверам у больш за 30 краінах, вы можаце рабіць усё, што вам трэба зрабіць у інтэрнэце — аглядаць, рабіць пакупкі, чытаць навіны — прызначыўшы месцазнаходжанне сваёй прылады практычна ў любой кропцы свету.

Адна падпіска для ўсіх вашых прылад

Падпіска на Mozilla VPN дае вам неабмежаваны доступ да нашага бяспечнага сэрвісу VPN на 5 прыладах для Windows (у тым ліку Windows 10) , macOS, Linux, Android і iOS.

Неабмежаваная прапускная здольнасць

Транслюйце, гуляйце, рабіце пакупкі і даследуйце Інтэрнэт на бліскавічных хуткасцях. З неабмежаваным трафікам і адсутнасцю абмежаванняў па прапускной здольнасці, Mozilla VPN вас не запаволіць.

Ваша прыватнасць — наш прыярытэт

Mozilla ніколі не перастане працаваць над лепшым Інтэрнэтам, які ставіць вашу прыватнасць на першае месца. Вось чаму Mozilla VPN не збірае ніякіх звестак пра вас і не рэгіструе вашу дзейнасць у Інтэрнэце — ні адзін з нашых прадуктаў гэтага не робіць.