Firefox Browser і Opera — два з самых першых браўзераў, якія ўсё яшчэ выпускаюць частыя абнаўленні. Нягледзячы на тое, што браўзер Opera не дасягнуў такога ж узроўню прыняцця карыстальнікамі, як Firefox або Google Chrome, ён мае адносна стабільную і лаяльную аўдыторыю ўжо працяглы час. У гэтым аглядзе мы параўнаем браўзер Opera з нашым браўзерам Firefox з пункту гледжання бяспекі і прыватнасці, карыснасці і пераноснасці, каб дапамагчы вам выбраць, які браўзер можа быць найлепшым для вас.

Бяспека і прыватнасць
Бяспека і прыватнасць | ![]() |
|
---|---|---|
Рэжым прыватнага аглядання | ||
Тыпова блакуе трэцебаковыя кукі сачэння | ||
Блакуе крыптамайнінгавыя скрыпты | ||
Блакуе трэкеры сацыяльных сетак |
Палітыцы прыватнасці Opera не хапае пэўнасці ў тлумачэнні таго, якія тыпы інфармацыі яна збірае і як. У некаторых раздзелах сказана, што яны збіраюць імёны ўладальнікаў уліковых запісаў, IP-адрасы і пошукавыя запыты. Што здаецца заблытаным і трывожным, дык гэта раздзел аб міжнароднай перадачы звестак; калі, як часта і чаму ім трэба перадаваць вашыя звесткі на міжнародным узроўні, не тлумачыцца.
Палітыка прыватнасці Firefox вельмі празрыста апісвае, якую асабістую інфармацыю мы збіраем з адзінай мэтай — даць вам больш кантролю над інфармацыяй, якой вы дзеліцеся ў Інтэрнэце.
Што тычыцца рэальнай абароны прыватнасці ў браўзеры Opera, ён прапануе надзейны прыватны рэжым, які дазваляе вам карыстацца Інтэрнэтам без сачэння з боку браўзера. У звычайным рэжыме аглядання вы таксама можаце адключыць некаторыя функцыі збору звестак, пакапаўшыся ў наладах, каб уключыць блакаванне рэкламы і наладзіць іншыя функцыі бяспекі.
У апошняй версіі Firefox узмоцненая ахова ад сачэння тыпова ўключана ў звычайным рэжыме аглядання, таму вам не трэба важдацца з наладамі проста каб абараніць сябе ад трэкераў. Дзякуючы узмоцненай ахове ад сачэння, Firefox актыўна блакуе тысячы старонніх трэкераў, якія спрабуюць сачыць за вамі ў сеціве. Вы атрымаеце персаналізаваную справаздачу аб абароне, якая паказвае, як часта Firefox блакаваў староннія кукі, трэкеры сацыяльных сетак, збіральнікаў лічбавых адбіткаў і крыптамайнераў у часе аглядання інтэрнэту.
Мы ствараем Firefox для такіх людзей, як вы, якія клапоцяцца пра асабістую прыватнасць і бяспеку. Вось чаму мы збіраем так мала інфармацыі пра карыстальнікаў і празрыста ставімся да таго, як мы выкарыстоўваем гэтую інфармацыю. Цяжка зразумець, як Opera працуе з пункту гледжання прыватнасці. Хоць і ёсць надзейныя функцыі прыватнасці, тое, як яны самі збіраюць і абменьваюцца вашымі звесткамі, няясна. Firefox застаецца паслядоўным у тым, што мы гаворым і што робім для абароны вашай прыватнасці.
Зручнасць
Зручнасць | ![]() |
|
---|---|---|
Блакаванне аўтапрайгравання | ||
Падтрымка картак | ||
Менеджар закладак | ||
Аўтаматычнае запаўненне форм | ||
Налады пошукавых сістэм | ||
Тэкст у маўленне | ||
Рэжым чытання | ||
Праверка арфаграфіі | ||
Вэб-пашырэнні/дадаткі | ||
Убудаваны інструмент для здымкаў экрана |
Няма спрэчкі, Opera — гэта шматфункцыянальны браўзер з ясным карыстальніцкім інтэрфейсам і моцнымі магчымасцямі для налады. Паколькі Opera пабудавана на Chromium, яна можа скарыстацца большасцю з шырокай бібліятэкі пашырэнняў для Google Chrome. Firefox таксама мае вялікую бібліятэку пашырэнняў для прагляду, але не такую вялікую, як Chrome.
Як і Firefox, Opera прапануе пракрутку картак, што азначае, што калі вы адкрываеце больш картак, чым змяшчаецца на экране, некаторыя з іх будуць схаваны за значком пракруткі, а не проста пастаянна скарачацца. Таксама Firefox і Opera маюць інструмент здымка экрана, які дазваляе зрабіць скрыншот з экрана або часткі старонкі. Аднак інструмент Opera не дае вам магчымасці стварыць адзін суцэльны захоп усёй вэб-старонкі, толькі бачнай часткі.
Opera прадстаўляе мноства схаваных карыснасцей у сваім простым і зручным інтэрфейсе. Напрыклад, ёсць убудаваная падтрымка праграм абмену паведамленнямі, такіх як Facebook Messenger. Ёсць таксама праграма для чытання навін, якая збірае артыкулы з выбраных вамі сайтаў і навінавых выданняў. Супастаўная функцыя на Firefox называецца Pocket. Pocket — гэта бясплатны сэрвіс для ўладальнікаў уліковых запісаў Firefox, які дазваляе лёгка знаходзіць і захоўваць цікавыя артыкулы і відэа з усяго Інтэрнэту. Акрамя таго, ён рэкамендуе розныя артыкулы, якія пашыраюць вашу базу ведаў, падрыхтаваныя сапраўднымі, удумлівымі людзьмі.
З пункту гледжання карыснасці Opera і Firefox з'яўляюцца блізкімі канкурэнтамі. Opera можа мець перавагу ў адным аспекце дзякуючы сумяшчальнасці і доступу да велізарнай бібліятэкі пашырэнняў Chrome. Але важным фактарам, які варта ўлічваць, з'яўляецца той факт, што браўзер Opera, паколькі пабудаваны на базе Chromium, патрабавальны да працэсара, і спажыванне аператыўнай памяці параўнальнае з Chrome, які вядомы сваёй высокай загрузкай працэсара.
Пераноснасць
Пераноснасць | ![]() |
|
---|---|---|
Даступнасць для АС | ||
Даступнасць для мабільных АС | ||
Сінхранізацыя з мабільным | ||
Кіраванне паролямі | ||
Галоўны пароль |
Як Firefox, так і Opera сумяшчальныя з усімі платформамі, уключаючы Windows, macOS, Linux , Android і iOS. Уладальнікі ўліковых запісаў Firefox могуць лёгка сінхранізаваць свае закладкі, паролі, адкрытыя карткі і гісторыю аглядання на ўсіх прыладах, дзе выкананы ўваход. Тое ж самае датычна карыстальнікаў Opera з уліковым запісам. Аднак многія сайты, асабліва старыя сайты, якія не абнаўляліся гадамі, цалкам блакуюць апошнюю версію Opera. Такім чынам, калі важна наведваць такія месцы, як стары блог вашых колішніх, будзьце ўважлівыя, магчыма, вы не зможаце атрымаць доступ да некаторых з самых пыльных куткоў Інтэрнэту, калі карыстаецеся Opera.
У дадатак да звычайнай мабільнай праграмы, Opera мае яшчэ дзве мабільныя версіі свайго браўзера: Touch і Mini. Версія Touch аблегчана па функцыях, але яна прызначана для выкарыстання на хадзе і толькі адной рукой. Версія Mini нацэлена на скарачэнне інтэрнэт-трафіку і павелічэнне хуткасці на марудных злучэннях за конт зніжэння якасці малюнкаў і абразання змесціва. Мы таксама прапануем дадатковую, хоць і эксперыментальную, версію нашай мабільнай праграмы Firefox, Firefox Preview, засяроджаную на хуткасці і бяспецы.
У нашы дні большасць асноўных браўзераў, за выключэннем Safari, працуюць бязшвова паміж платформамі і браўзерамі. Opera і Firefox не з'яўляюцца выключэннем, абодва браўзеры забяспечваюць выдатную пераноснасць паміж усімі прыладамі.
Агульная ацэнка
Увогуле, Opera — надзейны браўзер з ясным інтэрфейсам і мноствам карысных функцый. Аднак ёсць некаторыя сур'ёзныя праблемы з прыватнасцю, а таксама праблема з выкарыстаннем вялікай вылічальнай магутнасці. Нягледзячы на тое, што Opera мае некалькі сапраўды цудоўных зручных функцый, мы па-ранейшаму лічым, што Firefox застаецца лепшым браўзерам па прадукцыйнасці, з празрыстай пазіцыяй па прыватнасці карыстальнікаў і строгай яе абаронай.
Прыведзеныя тут параўнанні былі зроблены з прадвызначанымі наладамі ў наступных версіях браўзераў:
Firefox (81) |
Opera (67)
Гэтая старонка абнаўляецца двойчы на квартал, каб улічваць апошнія версіі, і можа не заўсёды адлюстроўваць апошнія абнаўленні.