Перакладайце сеціва з дапамогаю Firefox

Пашырэнне To Google Translate для Firefox робіць Інтэрнэт даступным для ўсяго свету.

Інтэрнэт напоўнены дзівоснымі рэчамі, але многія з іх не напісаны па-англійску — таму мільярдам людзей па ўсім свеце патрэбны перакладчык толькі для таго, каб карыстацца Інтэрнэтам. Вы можаце сцягнуць Firefox на больш за 100 мовах, каб меню вашага браўзера, абвесткі і паведамленні былі на мове, якой вы аддаяце перавагу, але гэта не вырашае праблемы ўсяго таго дзівоснага змесціва, дзеля пошуку якога вы выкарыстоўваеце свой браўзер.

To Google Translate

Сэрвіс Google Translate, абслугоўваючы больш за 100 моў*, выкарыстоўваецца мільёнамі людзей па ўсім свеце. Аднак пераключэнне паміж translate.google.com і старонкай, якую вы спрабуеце прачытаць — не самы лепшы варыянт. Пашырэнне To Google Translate робіць пераклад старонкі, на якой вы знаходзіцеся, прасцейшым, чымсьці калі-небудзь.

Атрымаць пашырэнне

Пасля ўсталявання проста вылучыце тэкст, які хочаце перакласці, і націсніце правай кнопкай мышы, каб адкрыць меню з двума варыянтамі: 1) Адкрыць translate.google.com з абраным тэкстам, які аўтаматычна ўстаўляецца ў поле перакладу; або 2) Праслухаць вымаўленне фразы (на базе Google Text-to-Speech), што карысна, калі вы спрабуеце вывучаць новую мову.

Пераключайце мовы ў Firefox

Калі вы ўжо карыстаецеся Firefox, можаце змяніць мову свайго браўзера або дадаць мовы ў інтэрфейс Firefox. Падрабязней тут.

*З дапамогай пашырэння To Google Translate вы зараз можаце перакладаць наступныя мовы:

Afrikaans, عربي, Azərbaycanca, Беларуская, Български, বাংলা, Bosanski, Català, Čeština, Cymraeg, Dansk, Deutsch, Ελληνικά, English, Esperanto, Eesti keel, Euskara, فارسی, suomi, Français, Frysk, Gàidhlig, Galego, עברית, Hrvatski, magyar, Հայերեն, Bahasa Indonesia, íslenska, Italiano, 日本語, ქართული, Қазақ, ខ្មែរ, ಕನ್ನಡ, 한국어, Lietuvių, Latviešu, Македонски, മലയാളം, मराठी, Melayu, မြန်မာဘာသာ, Norsk bokmål, नेपाली, Nederlands, Polski, Português, Română, Русский, සිංහල, slovenčina, Slovenščina, Shqip, Српски, Svenska, தமிழ், తెలుగు, ไทย, Türkçe, Українська, اُردو, Oʻzbek tili, Tiếng Việt, isiXhosa, 中文, і шмат іншых!