Сцягнуць Firefox

Firefox больш не падтрымліваецца на Windows 8.1 і ніжэй.

Калі ласка, сцягніце Firefox ESR (выпуск з пашыранай падтрымкай), каб выкарыстоўваць Firefox.

Firefox больш не падтрымліваецца на macOS 10.14 і ніжэй.

Калі ласка, сцягніце Firefox ESR (выпуск з пашыранай падтрымкай), каб выкарыстоўваць Firefox.

Паведамленне аб прыватнасці Firefox

Вашы таленты неабходныя для лепшага Інтэрнэту

Mozilla — гэта некамерцыйная арганізацыя, якая працуе над тым, каб інтэрнэт быў адкрыты і гасцінны для ўсіх. І нам патрэбна ваша дапамога. Далучаючыся да нашай супольнасці, вы можаце дапамагчы ў развіцці інавацый, павысіць адказнасць і давер, і зрабіць Інтэрнэт лепшым месцам для ўсіх.

Як вы можаце зрабіць унёсак…

Наша місія

Наша місія — забяспечыць, каб Інтэрнэт быў глабальным грамадскім рэсурсам, адкрытым і даступным для ўсіх і кожнага. Інтэрнэтам, які сапраўды ставіць людзей на першае месца, дзе людзі могуць фарміраваць свой уласны вопыт і быць моцнымі, незалежнымі і абароненымі.

Зроблена такімі ж захопленымі людзьмі, як вы

Калі вы ўносіце ўклад у Mozilla, вы становіцеся часткай сусветнай супольнасці, якая складаецца з людзей з усяго свету, якія вераць, што ўсе мы адыгрываем сваю ролю ў забеспячэнні таго, каб Інтэрнэт заставаўся сілай дабра.

Мы лічым, што супрацоўніцтва з супольнасцю жыццёва важнае для развіцця інтэрнэту — разнастайнага, інавацыйнага і падсправаздачнага людзям, якім ён найбольш патрэбны. Незалежна ад таго, ці маеце вы вопыт у галіне інфармацыйных тэхналогій, арганізацыі супольнасці, ці толькі камп'ютар і трохі вольнага часу, вы можаце дапамагчы нам зрабіць Інтэрнэт лепшым.

Атрымаць дапамогу

Mozilla мае адданую каманду валанцёраў, якія дапамогуць вырашыць любыя праблемы, якія могуць у вас узнікнуць.

Праблемы з вэб-старонкай?

Калі ваш досвед працы з вэб-сайтам адрозніваецца ў розных браўзерах, магчыма, вы выявілі праблему з вэб-сумяшчальнасцю. Мы хацелі б ведаць пра гэта!