Firefox Browser

Хутчэй дабірайцеся да улюбёных месцаў на iPhone і iPad

Праглядайце ўсе свае адкрытыя карткі, нядаўнія пошукавыя запыты і ўлюбёныя сайты ў адным месцы з Firefox Browser для iOS.

Сцягнуць з App Store

Атрымайце Firefox для iOS

Скануйце QR-код, каб пачаць сцягванне

Адскануйце QR-код, каб атрымаць Firefox на iOS

Зрабіцe Firefox вашым прадвызначаным браўзерам

Цяпер карыстальнікі iPhone і iPad могуць абіраць свой уласны тыповы браўзер. Гэта значыць, што вы больш не прывязаны да Safari, а ваш мабільны браўзер можа сінхранізавацца з вашым улюбёным браўзерам на камп'ютары. Акрамя таго, калі вы ўсталёўваеце Firefox тыповым браўзерам, вы падтрымліваеце незалежную тэхналагічную кампанію. Да таго ж Firefox — адзіны буйны браўзер, які падтрымліваецца некамерцыйнай арганізацыяй.

Хуткі. Прыватны. Бяспечны

Захоўвайце прыватнасць, не адмаўляючыся ад звышвысокай хуткасці. Акрамя таго, функцыі разумнага прагляду даюць вам магчымасць заставацца прыватнымі, узяўшы паролі і закладкі з сабой, куды б вы ні адправіліся, што робіць ваша жыццё ў Інтэрнэце яшчэ лягчэй.

Заставайцеся прыватнымі ў Інтэрнэце

Firefox дае вам лепшую абарону прыватнасці падчас знаходжання ў Інтэрнэце. Наша Узмоцненая ахова ад сачэння тыпова блакуе трэкеры і скрыпты, такія як трэкеры сацыяльных сетак, міжсайтавыя трэкеры, крыптамайнеры і збіральнікі лічбавых адбіткаў.

Ваша гісторыя аглядання застаецца гісторыяй

Калі хочаце, вы лёгка можаце працаваць і шукаць у Інтэрнэце ў рэжыме прыватнага аглядання. А калі вы закрываеце рэжым прыватнага аглядання, гісторыя аглядання і ўсе кукі аўтаматычна выдаляюцца з вашай прылады.

Зрабіце Firefox часткай свайго жыцця

Дадайце Firefox на ўсе свае прылады для бяспечнага бесперапыннага аглядання. Сінхранізуйце іх, каб улюбёныя закладкі, захаваныя лагіны, паролі і гісторыя аглядання заўсёды былі з вамі, куды б вы ні адправіліся. Больш за тое — перасылайце адкрытыя карткі паміж тэлефонам і камп'ютарам, каб працягваць адтуль, дзе спыніліся.

Знаходзьце ўсё хутчэй

Атрымлівайце пошукавыя прапановы ў панэлі пошуку і хутка адкрывайце сайты, якія наведваеце найчасцей. Увядзіце пошукавы запыт і атрымайце прапановы і папярэднія вынікі ад вашых улюбёных пошукавых сістэм.

Наладжвайце свой хатні экран

Знаходзьце тое, што вас цікавіць у Інтэрнэце, хутчэй. Абірайце прагляд усіх адкрытых картак, нядаўніх пошукавых запытаў, закладак і ўлюбёных сайтаў у адным месцы.

Знаходзьце больше цікавага

Адкрыйце новую картку ў Firefox, каб убачыць сайты, якія вы часцей за ўсё наведваеце, нядаўнія закладкі і папулярныя артыкулы ў Pocket. Firefox дае вам хуткі доступ да нядаўна наведаных сайтаў, каб паскорыць пошук патрэбных.

Пра Mozilla

Mozilla існуе для таго, каб зрабіць Інтэрнэт даступным для кожнага, бо мы лічым, што адкрытая і вольная сетка лепш за зачыненую і рэгуляваную. Мы ствараем такія прадукты, як Firefox і Pocket, каб спрыяць магчымасці выбару, празрыстасці і кантролю.