
Firefox Browser Developer Edition
Сардэчна запрашаем да вашага новага ўлюбёнага браўзера. Атрымайце доступ да найноўшых магчымасцяў, хуткадзейнасці і інструментаў распрацоўкі, патрэбных для пабудовы адкрытага інтэрнэту.
Firefox Developer Edition — Беларуская
Ваша сістэма можа не задавальняць патрабаванням Firefox, але вы можаце паспрабаваць адну з гэтых версій:
Firefox Developer Edition — Беларуская
- Firefox Developer Edition
- Firefox Developer Edition
- Firefox Developer Edition
- Firefox Developer Edition
- Firefox Developer Edition
- Firefox Developer Edition
- Firefox Developer Edition
- Firefox Developer Edition
Firefox Developer Edition аўтаматычна ажыццяўляе зваротную сувязь з Mozilla. Падрабязней

Падвышаная прадукцыйнасць
CSS-рухавік новага пакалення
Firefox Quantum уключае новы CSS-рухавік, напісаны на мове Rust, які мае сучасныя інавацыі, і неверагодна хуткі.

Новыя прылады
Неактыўны CSS
Прылады распрацоўшчыка Firefox цяпер зацяняюць дэкларацыі CSS, якія не маюць эфекту на старонцы. Пры навядзенні курсора на значок інфармацыі вы ўбачыце карыснае паведамленне пра тое, чаму CSS не прымяняецца, з падказкай, як выправіць праблему.

Новыя прылады
Прылады распрацоўшчыка Firefox
Новыя інструменты распрацоўшчыка Firefox магутныя, гнуткія і адкрытыя для змянення. Сярод іх - лепшы ў сваім класе адладчык JavaScript, збудаваны на React і Redux, здольны працаваць з рознымі браўзерамі.

Інавацыйныя магчымасці
Кіраванне CSS-сеткай
Firefox - гэта адзіны браўзер з інструментамі, створанымі адмыслова для распрацоўкі і дызайну з дапамогай CSS-сеткі. Гэтыя інструменты дазваляюць візуалізаваць сетку, паказваць звязаныя назвы абшараў, папярэдне праглядаць трансфармацыі на сетцы, і шмат іншага.
Распрацоўвайце. Праграмуйце. Тэстуйце. Паляпшайце.
Будуйце і паляпшайце свае сайты
інструментамі распрацоўшчыка Firefox
-
Інспектар
Даследуйце і ўдасканальвайце код, каб ствараць ідэальныя праекты.
-
Кансоль
Асочвайце CSS, JavaScript, а таксама праблемы сеткі і бяспекі.
-
Адладчык
Магутны адладчык JavaScript з падтрымкай вашага упадабанага фрэймворка.
-
Сетка
Кантралюйце сеткавыя запыты, якія могуць запаволіць або блакаваць ваш сайт.
-
Панэль сховішча
Дадавайце, змяняйце і ачышчайце кэш, кукі, звесткі баз даных і сеансаў.
-
Рэжым адаптыўнага дызайну
Тэстуйце сайты на эмуляваных прыладах у вашым браўзеры.
-
Візуальнае рэдагаванне
Дакладна наладжвайце анімацыю, раўнаванне і водступы.
-
Прадукцыйнасць
Разблакуйце вузкія месцы, спрашчайце працэсы, аптымізуйце прадукцыйнасць.
-
Памяць
Знаходзьце ўцечкі памяці і змяншайце яе спажыванне вашым дадаткам.
-
Рэдактар стыляў
Рэдагуйце і кіруйце ўсімі сваімі CSS-табліцамі стыляў у вашым браўзеры.
Выкажыцеся
Водгукі робяць нас лепшымі. Раскажыце нам, як мы можам палепшыць браўзер і начынне.
Уцягвайцеся
Дапамажыце ствараць апошні незалежны браўзер. Пішыце код, выпраўляйце памылкі, рабіце дадаткі і шмат іншага.
