Сцягнуць Firefox

Firefox больш не падтрымліваецца на Windows 8.1 і ніжэй.

Калі ласка, сцягніце Firefox ESR (выпуск з пашыранай падтрымкай), каб выкарыстоўваць Firefox.

Firefox больш не падтрымліваецца на macOS 10.14 і ніжэй.

Калі ласка, сцягніце Firefox ESR (выпуск з пашыранай падтрымкай), каб выкарыстоўваць Firefox.

Паведамленне аб прыватнасці Firefox

Прыватнасць. Зручнасць. Партатыўнасць.

Сем лепшых браўзераў у прамым параўнанні

Шукаеце лепшы браўзер? Мы параўнаем Firefox з Chrome, Edge, Safari, Opera, Brave і Internet Explorer, каб дапамагчы вам вырашыць.

Ваша сістэма можа не задавальняць патрабаванням Firefox, але вы можаце паспрабаваць адну з гэтых версій:

Firefox больш не падтрымліваецца на Windows 8.1 і ніжэй.

Калі ласка, сцягніце Firefox ESR (выпуск з пашыранай падтрымкай), каб выкарыстоўваць Firefox.

Firefox больш не падтрымліваецца на macOS 10.14 і ніжэй.

Калі ласка, сцягніце Firefox ESR (выпуск з пашыранай падтрымкай), каб выкарыстоўваць Firefox.

Паведамленне аб прыватнасці Firefox

Добры інтэрнэт-браўзер павінен мець неабходную вам функцыянальнасць, даступнасць на розных прыладах і прыватнасць, якую вы заслугоўваеце.

Паколькі ваш браўзер - гэта шлюз да Інтэрнэту, хуткасць, бяспека, прыватнасць і зручнасць маюць першараднае значэнне. У апошнія гады Google Chrome стаў выбарам для многіх. Але ў той час, калі онлайн-рэклама, здаецца, ідзе за намі паўсюль, а ўцечкі дадзеных з'яўляюцца ў загалоўках навін, шмат людзей пачынае патрабаваць большай прыватнасці і павагі ад свайго браўзера.

Такім чынам, ці ваш браўзер лепшы для ўсяго, што вы робіце ў Інтэрнэце? Правільны браўзер можа змяніць успрыманне таго, як вы карыстаецеся Інтэрнэтам. Такім чынам, без дадатковых словаў, давайце параўнаем Google Chrome, Firefox, Safari, Opera, Brave, Microsoft Internet Explorer і Edge — і паглядзім, які найлепш адпавядае вашым патрэбам.

Бяспека і прыватнасць

Які браўзэр найлепш дбае пра вашу прыватнасць?

Бяспека і прыватнасць Firefox Chrome Edge Safari Opera Brave Internet Explorer
Рэжым прыватнага аглядання Так Так Так Так Так Так Так
Тыпова блакуе трэцебаковыя кукі сачэння Так Не Так Так Так Так Так
Блакуе крыптамайнінгавыя скрыпты Так Не Так Не Так Так Не
Блакуе трэкеры сацыяльных сетак Так Не Так Так Не Так Не

Разумна чакаць высокага ўзроўню абароны дадзеных і прыватнасці ад прадуктаў, якія мы рэгулярна выкарыстоўваем у Інтэрнэце. Як мінімум, браўзер павінен прапанаваць магчымасць “рэжыму прыватнага аглядання”, які аўтаматычна выдаляе вашу гісторыю прагляду і пошуку, каб іншыя карыстальнікі на тым жа камп'ютары не маглі атрымаць доступ да яе. У гэтай вобласці ўсе шэсць параўнаных браўзераў аднолькавыя.

Тое, што вы робіце ў Інтэрнэце, не павінна кранаць нікога, апроч вас.

Яшчэ адна асаблівасць браўзера, якую варта ўлічваць — гэта магчымасць забараніць вэб-сайтам і кампаніям асочваць вашы дадзеныя аглядання і пакупак — нават у звычайным рэжыме аглядання.

Выкарыстанне браўзера, які блакуе трэкеры трэцяга боку, не толькі важна для прыватнасці — звычайна гэта азначае, што ён і працуе значна хутчэй. Большасць трэкераў — гэта проста скрыпты, якія працуюць у фонавым рэжыме на шэрагу вэб-сайтаў. Вы не можаце бачыць іх, але вы можаце адчуць, як яны запавольваюць ваш браўзер. Пачынаючы з версіі 67, Firefox таксама блакуе лічбавыя адбіткі і крыптамайнеры. Калі вы не знаёмыя з крыптамайнерамі, вось прыклад таго, як яны могуць паўплываць на вас: магчыма, вы заўважалі, што ваш камп'ютар раптам награваецца, альбо акумулятар разраджаецца хутчэй, чым звычайна. Гэта часты пабочны прадукт крыптамайнераў, якія прабраліся на вашу прыладу.

Зручнасць

Што ваш браўзер зрабіў для вас у апошні час?

Зручнасць Firefox Chrome Edge Safari Opera Brave Internet Explorer
Блакаванне аўтапрайгравання Так Не Так Не Не Так Не
Падтрымка картак Так Так Так Так Так Так Так
Менеджар закладак Так Так Так Так Так Так Так
Аўтаматычнае запаўненне форм Так Так Так Так Так Так Так
Налады пошукавых сістэм Так Так Так Так Так Так Так
Тэкст у маўленне Так Не Так Так Не Не Так
Рэжым чытання Так Так Так Так Не Так Так
Праверка арфаграфіі Так Так Так Так Так Так Так
Вэб-пашырэнні/дадаткі Так Так Так Так Так Так Так
Убудаваны інструмент для здымкаў экрана Так Не Так Не Так Так Не

Акрамя абароны прыватнасці, якая ў значнай ступені праходзіць на фоне браўзера, ключавымі кампанентамі добра зробленага браўзера з'яўляюцца актуальны карыстальніцкі інтэрфейс і функцыянальнасць. Амаль усе сем браўзераў роўныя, калі гаворка ідзе пра падтрымку картак, кіраванне закладкамі, аўтаматычнае дапаўненне, арфаграфію і пашырэнні. Firefox, Edge і Opera таксама прапануюць функцыю хуткага здымка экрана, якая аказваецца вельмі зручнай, і безумоўна тым, недахоп чаго вы заўважыце пры пераходзе на браўзер без яе.

Пераноснасць

Наколькі добра працуе ваш браўзер на вашых прыладах?

Пераноснасць Firefox Chrome Edge Safari Opera Brave Internet Explorer
Даступнасць для АС Так Так Так Не Так Так Не
Даступнасць для мабільных АС Так Так Так Не Так Так Не
Сінхранізацыя з мабільным Так Так Так Так Так Так Не
Кіраванне паролямі Так Так Так Так Так Так Так
Галоўны пароль Так Не Так Не Так Не Не

Першае, што трэба адзначыць пра пераноснасць, — гэта тое, што не ўсе браўзеры працуюць на ўсіх аперацыйных сістэмах. У той час як Firefox, Chrome, Edge, Brave і Opera працуюць на ўсіх асноўных сістэмах і іх лёгка ўсталяваць, Internet Explorer і Safari працуюць толькі ў сістэмах Microsoft і Apple. Мабільная версія Safari загадзя ўсталявана на мабільных прыладах Apple, а большасць прылад Android пастаўляюцца з папярэдне ўсталяваным браўзерам, змененым вытворцам прылады. Firefox, Chrome, Brave, Edge і Opera лёгка могуць быць усталяваны і нават выкарыстаны поруч.

Практычна ўсе браўзеры, параўнаныя тут, дазваляюць сінхранізацыю паміж камп'ютарам і мабільнай прыладай. Для гэтага вам спатрэбіцца ўліковы запіс, які вы можаце выкарыстоўваць для ўваходу ў браўзер на ўсіх прыладах і для сінхранізацыі такіх рэчаў, як паролі, гісторыя аглядання, закладкі і налады.

Выснова:

І пераможца - гэта…

Зыходзячы з крытэрыяў, якія мы акрэслілі — прыватнасць, зручнасць і пераноснасць — ёсць толькі адзін браўзер, які трымае марку, і гэта Firefox. Сапраўдная яго асаблівасць — не ў функцыянальнасці, а ў прыватнасці. Firefox — самы прыватны браўзер, які не замыкае вас у экасістэме. Выкарыстоўвайце яго ў любой аперацыйнай сістэме, на ўсіх сваіх прыладах і адчувайце сябе ў бяспецы пры гэтым.

Браўзеры прайшлі доўгі шлях з моманту, калі Chrome быў прадстаўлены і ўзяў долю рынку. Большасць сучасных браўзераў закрылі разрыў у пераноснасці і функцыянальнасці, а ў некаторых галінах, напрыклад, па хуткасці і прыватнасці, фактычна пераўзышлі Chrome. Тым не менш, вызначэнне таго, які браўзер падыходзіць для вас, заўсёды будзе залежыць ад вашых індывідуальных патрэб і ад таго, што вы цэніце больш за ўсё пры навігацыі ў Інтэрнэце.

Прыведзеныя тут параўнанні былі зроблены з прадвызначанымі наладамі ў наступных версіях браўзераў:
Firefox (81) | Chrome (85) | Edge (85) | Safari (14) | Opera (67) | Internet Explorer (11) | Brave (1.14.81)
Гэтая старонка абнаўляецца двойчы на квартал, каб улічваць апошнія версіі, і можа не заўсёды адлюстроўваць апошнія абнаўленні.

Firefox падтрымліваецца некамерцыйнай арганізацыяй Mozilla.

Firefox ставіць вашу прыватнасць на першае месца — ва ўсім, што мы робім. Мы лічым, што вы маеце права самастойна вырашаць, якім чынам і з кім вы будзеце дзяліцца вашай асабістай інфармацыяй. Firefox збірае як мага менш дадзеных і ніколі не прадае іх. Нешматлікія звесткі, якія мы збіраем, выкарыстоўваюцца толькі для паляпшэння прадуктаў і функцый. Ніякіх сакрэтаў. Але шмат празрыстасці і сапраўднай прыватнасці.

Ваша сістэма можа не задавальняць патрабаванням Firefox, але вы можаце паспрабаваць адну з гэтых версій:

Firefox больш не падтрымліваецца на Windows 8.1 і ніжэй.

Калі ласка, сцягніце Firefox ESR (выпуск з пашыранай падтрымкай), каб выкарыстоўваць Firefox.

Firefox больш не падтрымліваецца на macOS 10.14 і ніжэй.

Калі ласка, сцягніце Firefox ESR (выпуск з пашыранай падтрымкай), каб выкарыстоўваць Firefox.

Паведамленне аб прыватнасці Firefox