Сцягнуць Firefox

Firefox больш не падтрымліваецца на Windows 8.1 і ніжэй.

Калі ласка, сцягніце Firefox ESR (выпуск з пашыранай падтрымкай), каб выкарыстоўваць Firefox.

Firefox больш не падтрымліваецца на macOS 10.14 і ніжэй.

Калі ласка, сцягніце Firefox ESR (выпуск з пашыранай падтрымкай), каб выкарыстоўваць Firefox.

Паведамленне аб прыватнасці Firefox

Блакавальнік рэкламы – сакрэтная зброя супраць надакучлівай рэкламы.

Так шмат рэкламы, так мала цярпення… Прыйшоў час спыніць вар'яцтва.

Звычайны чалавек бачыць у сярэднім 4000 рэкламных аб'яў у дзень. Калі вы лічыце, што гэта зашмат, блакавальнік рэкламы – ваш лепшы сябар.

Блакавальнік рэкламы – гэта праграмнае забеспячэнне, якое можна выкарыстоўваць для блакавання рэкламы, і яно працуе двума спосабамі. Першы спосаб заключаецца ў тым, што блакавальнік рэкламы блакуе сігнал з сервера рэкламадаўцы, і аб'ява ніколі не з'яўляцца на вашай старонцы. Іншы спосаб – блакаванне раздзелаў сайта, якія могуць быць рэкламнымі.

Гэтыя аб'явы могуць быць гучнымі відэаролікамі, аб'явамі, якія сочаць за вамі ў інтэрнэце, трэкерамі, трэцебаковымі кукамі і шмат чым іншым. Каб выкарыстоўваць блакавальнік рэкламы, вы можаце пашукаць дадаткі для блакавання рэкламы, даступныя для вашага браўзера. Firefox, напрыклад, мае гэты спіс зацверджаных дадаткаў для блакавання рэкламны. Націсніце на гэты спіс (альбо спіс блакавальнікаў рэкламы, зацверджаных для вашага браўзера) і паглядзіце, які адпавядае вашым патрэбам.

Знайдзіце лепшы для сябе блакавальнік рэкламы

Ёсць AdBlocker Ultimate, які пазбаўляе ад усялякай рэкламы. Але пакупнікі, майце на ўвазе, некаторыя з вашых любімых газет і часопісаў разлічваюць на рэкламу. Калі надта шмат людзей блакуюць іх аб'явы, гэта можа іх збанкрутаваць.

Усплывальныя вокны — самыя раздражняльныя. Блакіруйце іх з дапамогай Popup Blocker і ніколі больш з імі не сутыкайцеся.

Адзін з самых папулярных блакавальнікаў рэкламы для Chrome, Safari і Firefox – гэта AdBlock. З яго дапамогай можна блакаваць рэкламу на Facebook, YouTube і Hulu.

Стварыце зону без трэкераў з дапамогай блакавання змесціва

У Firefox вы можаце выкарыстоўваць параметры Прыватнасць і Блакаванне змесціва, каб атрымаць яшчэ большы кантроль над рэкламнымі трэкерамі, якія прыносяць вам рэкламу.

Абярыце свой узровень абароны

To start, click the shield to the left of the address bar on any webpage and select “Protection Settings.” This will open the Firefox Settings Privacy & Security panel in a new tab. You should see a blue pop-up with different selections.

Спакойны прагляд у стандартным рэжыме

Калі рэклама вас не бянтэжыць, і вы не супраць быць асочанымі трэкерамі і іншымі файламі кукаў, наладка Стандартна мусіць вам падысці. Каб пазбавіцца трэкераў у звычайным рэжыме, выкарыстоўвайце акно Прыватнага аглядання.

Без кампрамісаў у строгім рэжыме

Калі бачыць занадта шмат рэкламы сапсуе вам дзень, строгі рэжым падыдзе лепей. Гэты рэжым будзе блакаваць вядомыя трэцебаковыя трэкеры і кукі ва ўсіх вокнах Firefox.

Зрабіце па-свойму ў адмысловым рэжыме

Адмысловая налада дае вам канчатковы выбар. Вы можаце вызначыць, што блакаваць, уключаючы трэкеры, кукі і шмат іншага. Калі вы дазволіце кукі-файлы з вэб-сайта, вы аўтаматычна апыняцеся ў карыстальніцкім рэжыме.

Скрыйце свой след, заблакуйце трэкеры

Націсніце на поле Трэкеры, і вы зможаце блакаваць трэкеры двума спосабамі. Адзін са спосабаў блакаваць трэкеры – калі вы працуеце ў прыватным акне. Іншы спосаб зрабіць гэта – блакаваць трэкеры ва ўсіх вокнах. Майце на ўвазе, калі вы хочаце блакаваць трэкеры заўсёды, некаторыя старонкі могуць загружацца няправільна.

"Адкусіце" кукі

Кукі адпраўляюцца вэб-сайтамі, якія вы наведваеце. Яны жывуць на вашым камп'ютары і сочаць за тым, што вы робіце на сайце. Калі авіякампанія павышае тарыфы, таму што вы праглядзелі білеты на самалёт у гэты дзень, гэта работа кукаў.

У Firefox вы можаце блакаваць усе трэцебаковыя файлы-кукі, ці толькі тыя, якія ўсталёўваюцца трэкерамі. Памятайце, што блакаванне ўсіх файлаў-кукаў можа парушыць некаторыя сайты.

Дасылайце сігнал "не асочваць"

Калі вы не хочаце, каб вашы паводзіны ў сеціве выкарыстоўваліся ў рэкламе, вы можаце адпраўляць вэб-сайтам ветлівыя лісты “дзякуй, але не трэба”, усталяваўшы параметр Не сачыць у Firefox. Прыслухоўвацца да іх – справа добраахвотная, але сайты, якія прыслухоўваюцца, перастануць асочваць вас адразу.

Паскорце інтэрнэт дзякуючы блакавальнікам рэкламы

У некаторых выпадках блакавальнік рэкламы можа дапамагчы вашаму браўзеру працаваць хутчэй. Калі рэклама загружаецца, яна можа запаволіць працу сайта. У той жа час, спатрэбіцца больш часу, каб знайсці тое, што вы шукаеце, калі вы занадта занятыя закрыццём яшчэ адной аб'явы.

If you want to learn more about ad blocking, there are hundreds of ad blocker extensions available for Firefox and other browsers. If you want to try out the ad blockers Firefox uses, click here to download a browser that puts privacy first.