Мы апантаны аховай вашай прыватнасці. Таму мы зрабілі прыватны рэжым у Firefox больш функцыянальным, чым у іншых.
Сцягнуць Firefox — Беларуская
Ваша сістэма можа не задавальняць патрабаванням Firefox, але вы можаце паспрабаваць адну з гэтых версій:
Сцягнуць Firefox — Беларуская
Бацькі вучылі нас, што трэба дзяліцца, але гэта павінна быць цалкам ваша ініцыятыва. Прыватны рэжым у Firefox аўтаматычна выдаляе з камп'ютара інфармацыю аб вашым знаходжанні анлайн, накшталт пароляў, файлаў cookies і гісторыі. Таму, калі вы закрываеце браўзер, вы не пакідаеце слядоў.
Некаторыя вэб-сайты і рэклама дадаюць скрытыя трэкеры, якія збіраюць інфармацыю аб наведаных старонках яшчэ доўга пасля таго, як вы сышлі з іх. Толькі ў прыватным рэжыме ў Firefox ёсць ахова ад сачэння, якая блакіруе іх аўтаматычна.
Трэкеры не толькі збіраюць інфармацыю, яны таксама могуць знізіць хуткасць аглядання. Толькі ў прыватным рэжыме ў Firefox рэклама са схаванымі трэкерамі блакуецца аўтаматычна і не перашкаджае вам свабодна праглядаць Сеціва.