Сцягнуць Firefox

Firefox больш не падтрымліваецца на Windows 8.1 і ніжэй.

Калі ласка, сцягніце Firefox ESR (выпуск з пашыранай падтрымкай), каб выкарыстоўваць Firefox.

Firefox больш не падтрымліваецца на macOS 10.14 і ніжэй.

Калі ласка, сцягніце Firefox ESR (выпуск з пашыранай падтрымкай), каб выкарыстоўваць Firefox.

Паведамленне аб прыватнасці Firefox

Што такое вэб-браўзер?

Браўзер ў Інтэрнэце пераносіць вас туды, куды толькі захочаце, і дае магчымасць праглядзець тэкст, выявы і відэа, дзе б вы не знаходзіліся.

Сцягнуць Firefox

Firefox больш не падтрымліваецца на Windows 8.1 і ніжэй.

Калі ласка, сцягніце Firefox ESR (выпуск з пашыранай падтрымкай), каб выкарыстоўваць Firefox.

Firefox больш не падтрымліваецца на macOS 10.14 і ніжэй.

Калі ласка, сцягніце Firefox ESR (выпуск з пашыранай падтрымкай), каб выкарыстоўваць Firefox.

Паведамленне аб прыватнасці Firefox

Інтэрнэт - гэта велізарны і магутны інструмент. За некалькі дзесяцігоддзяў ён змяніў нашу працу, адпачынак і ўзаемадзеянне адно з адным. Ён злучае нацыі, стымулюе бізнес, дапамагае камунікаваць, кіруе інавацыйным рухавіком будучыні. А таксама ён стварае больш мемаў, чым нам патрэбна.

Вельмі важна, каб усе мелі Інтэрнэт, але яшчэ важней, каб мы разумелі як працуюць інструменты, якія выкарыстоўваюцца для яго доступу. Кожны дзень выкарыстоўваюцца такія вэб-браўзеры: Mozilla Firefox, Google Chrome, Microsoft Edge і Apple Safari. Але ці разумеем мы, што гэта такое, і як яно працуе? За кароткі прамежак часу мы перайшлі ад захаплення магчымасцю адправіць электронны ліст у хоць які куток свету да змены нашага ўяўлення пра спосабы атрымання інфармацыі. Узровень ведаў больш не мае вызначальнага значэння. Цяпер галоўнае, які браўзер ці праграма змогуць найхутчэй дапамагчы знайсці патрэбную інфармацыю.

Як працуе вэб-браўзер?

Браўзер у Інтэрнэце пераносіць вас туды, куды толькі захочаце. Ён бярэ інфармацыю з Інтэрнэту і паказвае яе на вашым камп'ютары ці мабільнай прыладзе. Інфармацыя перадаецца з дапамогай пратаколу перадачы гіпертэксту (Hypertext Transfer Protocol), які вызначае як тэкст, выявы і відэа перадаюцца ў Інтэрнэце. Гэта інфармацыя павінна быць адпраўлена і паказана ў сумесным фармаце, каб карыстальнікі кожнага браўзера ў хоць якім кутку свету маглі бачыць гэтую інфармацыю.

Нажаль, не ўсе распрацоўнікі браўзераў разумеюць фарматы аднолькава. Для карыстальнікаў гэта азначае, што вэб-сайт можа выглядаць і функцыянаваць па-рознаму. Стварэнне сумяшчальнасці паміж браўзерамі, каб кожны мог карыстацца Інтэрнэтам незалежна ад абранага браўзера, называецца вэб-стандартамі.

Калі вэб-браўзер атрымлівае даныя з сервера, падлучанага да Інтэрнэту, ён выкарыстоўвае праграмнае забеспячэнне пад назваю рухавік рэндэрынгу для ператварэння даных у тэкст і выявы. Гэтыя даныя запісваюцца на мове гіпертэкставай разметкі (Hypertext Markup Language) (HTML) і вэб-браўзеры чытаюць гэты код, каб стварыць тое, што мы бачым, чуем і даведваемся з Інтэрнэту.

Гіперспасылкі дазваляюць карыстальнікам пераходзіць да іншых старонак або сайтаў у Інтэрнэце. Кожная вэб-старонка, выява і відэа мае свой унікальны ўніфікаваны лакатар рэсурсаў (Uniform Resource Locator) (URL), які таксама вядомы як вэб-адрас. Элементы, апісаныя ў HTML, могуць мець вэб-адрас, які паведамляе браўзеру, да якога сервера ў Інтэрнэце звяртацца, каб атрымаць даныя. Таксама HTML дае знаць браўзеру, дзе на старонцы павінны знаходзіцца гэтыя элементы.

Кукі (Cookies)

Вэб-сайты захоўваюць інфармацыю пра вас у файлах, якія называюцца кукі (cookies). Яны захоўваюцца на вашым камп'ютары да наступнага наведвання гэтага сайта. Калі вы вернецеся, код сайта прачытае гэты файл, каб пераканацца, што гэта той самы наведнік. Напрыклад, калі вы заходзіце на вэб-сайт, а старонка памятае імя карыстальніка і пароль – гэта магчыма дзякуючы кукам.

Таксама ёсць кукі, якія захоўваюць больш падрабязную інфармацыю пра вас: вашы інтарэсы, звычкі ў час прагляду Інтэрнэту і г.д. Гэта азначае, што сайт можа даць вам больш актуальны кантэнт - часта ў выглядзе рэкламы. Існуе іншы тып кукі, які называецца староннія кукі. Гэтыя кукі паходзяць з сайтаў, якія вы не наведваеце ў гэты час. Яны могуць адсочваць наведвальніка пры пераходзе ад сайта да сайта для збору інфармацыі пра яго. Гэту інфармацыю часам прадаюць іншым кампаніям. Існуе магчымасць блакавання такіх кукі, але не ва ўсіх браўзерах.

Разуменне прыватнасці

Амаль усе папулярныя браўзеры маюць функцыю прыватнага прагляду. Яна існуе, каб схаваць гісторыю праглядаў ад іншых карыстальнікаў на тым самым камп’ютары. Шмат якія людзі мяркуюць, што прыватны прагляд ці рэжым інкогніта схавае іх асобу і гісторыю прагляду ад Інтэрнэт-правайдараў, ураду і рэкламадаўцаў. Але насамрэч гэта не так. У гэтым рэжыме сціраецца толькі ваша гісторыя прагляду, што вельмі зручна, калі вы маеце справу з прыватнымі асабістымі данымі на сумесным або агульнадаступным камп’ютары. Firefox пашырае гэтыя функцыі.

Сцягнуць Firefox

Firefox больш не падтрымліваецца на Windows 8.1 і ніжэй.

Калі ласка, сцягніце Firefox ESR (выпуск з пашыранай падтрымкай), каб выкарыстоўваць Firefox.

Firefox больш не падтрымліваецца на macOS 10.14 і ніжэй.

Калі ласка, сцягніце Firefox ESR (выпуск з пашыранай падтрымкай), каб выкарыстоўваць Firefox.

Паведамленне аб прыватнасці Firefox

Firefox дапамагае абараніць вашу прыватнасць у Інтэрнэце, дазваляючы блакаваць элементы сачэння (трэкеры) вашых дзеянняў.

Налада браўзера пад вашыя патрэбы

Большасць папулярных браўзераў дазваляюць карыстальнікам змяняць функцыянальнасць праз пашырэнні або дадаткі. Пашырэнні - гэта праграмнае забеспячэнне, якое вы можаце дадаць у свой браўзер, каб наладзіць яго або дадаць функцыянальнасць. Пашырэнні могуць рабіць розныя карысныя і практычныя рэчы, напрыклад, дадаваць новыя функцыі, слоўнікі замежных моў або візуальныя афармленні і тэмы.

Усе браўзеры распрацоўваюцца для максімальна хуткага і неперарыўнага паказу выяваў і відэа, каб вам было зручна карыстацца Інтэрнэтам. Распрацоўнікі таксама працуюць над тым, каб у карыстальнікаў быў хуткі, магутны і просты ў выкарыстанні браўзер. Але варта разумець адрозненні паміж імі. Важна выбраць найлепшы для вас браўзер. Mozilla стварае Firefox, каб карыстальнікі маглі кантраляваць сваё знаходжанне ў Інтэрнэце, а таксама каб Інтэрнэт быў сусветным, публічным рэсурсам, даступным для ўсіх і кожнага.