Сцягнуць Firefox

Firefox больш не падтрымліваецца на Windows 8.1 і ніжэй.

Калі ласка, сцягніце Firefox ESR (выпуск з пашыранай падтрымкай), каб выкарыстоўваць Firefox.

Firefox больш не падтрымліваецца на macOS 10.14 і ніжэй.

Калі ласка, сцягніце Firefox ESR (выпуск з пашыранай падтрымкай), каб выкарыстоўваць Firefox.

Паведамленне аб прыватнасці Firefox

Гісторыя вэб-браўзераў

Сусветная гісторыя напоўнена эпічнымі войнамі за ўладу, тыранамі, якія заваёўваюць свет, і гераічнымі няўдачнікамі. Гісторыя вэб-браўзераў не вельмі адрозніваецца. Універсітэцкія першапраходцы напісалі простае праграмнае забеспячэнне, якое выклікала інфармацыйную рэвалюцыю і барацьбу за перавагу ў браўзерах і інтэрнэт-карыстальніках.

Сцягнуць Firefox

Firefox больш не падтрымліваецца на Windows 8.1 і ніжэй.

Калі ласка, сцягніце Firefox ESR (выпуск з пашыранай падтрымкай), каб выкарыстоўваць Firefox.

Firefox больш не падтрымліваецца на macOS 10.14 і ніжэй.

Калі ласка, сцягніце Firefox ESR (выпуск з пашыранай падтрымкай), каб выкарыстоўваць Firefox.

Паведамленне аб прыватнасці Firefox

Да эры Сеціва

У 1950-я гады камп'ютары займалі цэлыя пакоі і былі дурнейшыя за сучасныя кішэнныя калькулятары. Але прагрэс быў хуткім, і да 1960-х яны ўжо маглі выконваць складаныя праграмы. Урады і ўніверсітэты па ўсім свеце лічылі, што было б выдатна, калі б машыны маглі размаўляць, спрыяючы супрацоўніцтву і навуковым прарывам.

ARPANET быў першым паспяховым сеткавым праектам, і ў 1969 годзе першае паведамленне было адпраўлена з лабараторыі інфарматыкі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Лос-Анджэлесе (UCLA) у Стэнфардскі даследчы інстытут (SRI), таксама ў Каліфорніі.

Гэта выклікала рэвалюцыю ў камп'ютарных сетках. Утварыліся новыя сеткі, якія злучаюць універсітэты і даследчыя цэнтры па ўсім свеце. Але цягам наступных 20 гадоў Інтэрнэт быў недаступны для грамадскасці. Ён быў абмежаваны ўніверсітэцкімі і дзяржаўнымі даследчыкамі, студэнтамі і прыватнымі карпарацыямі. Існавалі дзясяткі праграм, якія маглі абменьвацца інфармацыяй па тэлефонных лініях, але ні адна з іх не была простай у выкарыстанні. Сапраўдны адкрыты Інтэрнэт і першы вэб-браўзер не былі створаны да 1990 года.

Эра Сеціва

Брытанскі інфарматык Цім Бернерс-Лі стварыў першы вэб-сервер і графічны вэб-браўзер у 1990 годзе, калі працаваў у CERN, Еўрапейскай арганізацыі ядзерных даследаванняў у Швейцарыі. Ён назваў сваё новае акно ў інтэрнэт «WorldWideWeb». Гэта быў просты ў выкарыстанні графічны інтэрфейс, створаны для камп'ютара NeXT. Упершыню тэкставыя дакументы былі звязаны паміж сабой праз агульнадаступную сетку — Інтэрнэт, якім мы яго ведаем.

Годам пазней Бернерс-Лі папрасіў студэнтку матэматыкі CERN Ніколу Пелаў напісаць Line Mode Browser, праграму для асноўных камп'ютарных тэрміналаў.

К 1993 году Сеціва выбухнула. Універсітэты, урады і прыватныя карпарацыі ўбачылі магчымасці ў адкрытым інтэрнэце. Усім патрэбны былі новыя камп'ютарныя праграмы для доступу да яго. У тым годзе ў Нацыянальным цэнтры суперкамп'ютарных прыкладанняў (NCSA) пры Універсітэце штата Ілінойс Урбана-Шампейн навукоўцам Маркам Андрэесенам быў створаны браўзер Mosaic. Гэта быў самы першы папулярны вэб-браўзер і ранні продак Mozilla Firefox.

NCSA Mosaic запускаўся на камп'ютарах з Windows, быў простым у выкарыстанні і даваў любому карыстальніку ПК доступ да ранніх вэб-старонак, чатаў і бібліятэк выяваў. У наступным годзе (1994) Андрээсэн заснаваў Netscape і выпусціў Netscape Navigator для грамадскасці. Гэта быў шалёны поспех і першы браўзер для людзей. Гэта таксама быў першы крок у новай вайне за карыстальнікаў інтэрнэту.

Войны браўзераў

У 1995 годзе Netscape Navigator быў не адзіным спосабам выхаду ў інтэрнэт. Гігант камп'ютарнага праграмнага забеспячэння, кампанія Microsoft, атрымала ліцэнзію на стары код Mosaic і стварыла ўласнае акно ў Сеціва, Internet Explorer. Выпуск выклікаў вайну. Netscape і Microsoft ліхаманкава працавалі над стварэннем новых версій сваіх праграм, кожная спрабуючы перасягнуць другую больш хуткімі і лепшымі прадуктамі.

Netscape стварыла і выпусціла JavaScript, што дало сайтам магутныя вылічальныя магчымасці, якіх яны не мелі раней. (Яны таксама стварылі сумна вядомы тэг <blink>.) Microsoft адказала на гэта каскаднымі табліцамі стыляў (CSS), якія сталі стандартам для дызайну вэб-старонак.

Усё крыху выйшла з-пад кантролю ў 1997 годзе, калі Microsoft выпусціла Internet Explorer 4.0. Каманда пабудавала гіганцкую літару "e" і таемна ўсталявала яе на газоне штаб-кватэры Netscape. Каманда Netscape неадкладна паваліла гіганцкую літару «e» і паставіла на яе свой талісман, дыназаўра Mozilla.

Затым Microsoft пачала пастаўляць Internet Explorer са сваёй аперацыйнай сістэмай Windows. На працягу 4 гадоў у яго было 75% рынку, а ў 1999 годзе ён меў 99% рынку. Кампанія сутыкнулася з антыманапольным судовым працэсам у сувязі з гэтым крокам, а Netscape вырашыла адкрыць кодавую базу і стварыла некамерцыйную арганізацыю Mozilla, якая стварыла і выпусціла Firefox у 2002 г. Разумеючы, што манаполія на браўзер не ў інтарэсах карыстальнікаў і адкрытага Інтэрнэту, Firefox быў створаны, каб забяспечыць выбар для карыстальнікаў сеціва. Да 2010 г. Mozilla Firefox і іншыя зменшылі долю Internet Explorer да 50%.

Іншыя канкурэнты з'явіліся ў канцы 90-х і пачатку 2000-х, у тым ліку Opera, Safari і Google Chrome. Microsoft Edge замяніў Internet Explorer з выпускам Windows 10 у 2015 годзе.

Агляданне Сеціва сёння

Сёння існуе ўсяго некалькі спосабаў доступу ў Інтэрнэт. Firefox, Google Chrome, Microsoft Edge, Safari і Opera з'яўляюцца асноўнымі канкурэнтамі. За апошняе дзесяцігоддзе мабільныя прылады сталі пераважным спосабам доступу ў Інтэрнэт. Сёння большасць інтэрнэт-карыстальнікаў выкарыстоўваюць толькі мабільныя браўзеры і праграмы для выхаду ў Інтэрнэт. Мабільныя версіі асноўных браўзераў даступныя для прылад iOS і Android. Хоць гэтыя прыкладанні вельмі карысныя для пэўных мэтаў, яны забяспечваюць толькі абмежаваны доступ да Інтэрнэту.

У будучыні Сеціва, хутчэй за ўсё, яшчэ далей адыдзе ад сваіх гіпертэкставых каранёў і стане велізарным морам інтэрактыўнага вопыту. Віртуальная рэальнасць была на гарызонце на працягу дзесяцігоддзяў (прынамсі, з моманту выпуску Lawnmower Man у 1992 годзе і Nintendo Virtual Boy у 1995 годзе), але Інтэрнэт можа нарэшце данесці яе да мас. Firefox цяпер падтрымлівае WebVR і A-Frame, якія дазваляюць распрацоўшчыкам хутка і лёгка ствараць сайты віртуальнай рэальнасці. Большасць сучасных мабільных прылад падтрымліваюць WebVR і могуць лёгка выкарыстоўвацца як гарнітуры з простымі кардоннымі футлярамі. 3D-інтэрнэт віртуальнай рэальнасці, падобны да таго, што ўяўляў фантаст Ніл Стывенсан, можа быць не за гарамі. Калі гэта так, сам вэб-браўзер можа цалкам знікнуць і стаць сапраўдным акном у іншы свет.

Якой бы ні была будучыня сеціва, Mozilla і Firefox будуць побач з карыстальнікамі, гарантуючы, што ў іх ёсць магутныя інструменты для выкарыстання Інтэрнэту і ўсяго, што ён можа прапанаваць. Сеціва прызначана для ўсіх, і кожны павінен кантраляваць свой досвед у інтэрнэце. Вось чаму мы даём інструменты Firefox для аховы прыватнасці карыстальнікаў і ніколі не прадаём звесткі рэкламадаўцам.

Рэсурсы

Вазьміце свой браўзер пад кантроль.

Сцягнуць Firefox

Firefox больш не падтрымліваецца на Windows 8.1 і ніжэй.

Калі ласка, сцягніце Firefox ESR (выпуск з пашыранай падтрымкай), каб выкарыстоўваць Firefox.

Firefox больш не падтрымліваецца на macOS 10.14 і ніжэй.

Калі ласка, сцягніце Firefox ESR (выпуск з пашыранай падтрымкай), каб выкарыстоўваць Firefox.

Паведамленне аб прыватнасці Firefox