Сцягнуць Firefox

Firefox больш не падтрымліваецца на Windows 8.1 і ніжэй.

Калі ласка, сцягніце Firefox ESR (выпуск з пашыранай падтрымкай), каб выкарыстоўваць Firefox.

Firefox больш не падтрымліваецца на macOS 10.14 і ніжэй.

Калі ласка, сцягніце Firefox ESR (выпуск з пашыранай падтрымкай), каб выкарыстоўваць Firefox.

Паведамленне аб прыватнасці Firefox

Параўнанне браўзера Firefox Browser з Microsoft Internet Explorer

Сцягнуць Firefox

Firefox больш не падтрымліваецца на Windows 8.1 і ніжэй.

Калі ласка, сцягніце Firefox ESR (выпуск з пашыранай падтрымкай), каб выкарыстоўваць Firefox.

Firefox больш не падтрымліваецца на macOS 10.14 і ніжэй.

Калі ласка, сцягніце Firefox ESR (выпуск з пашыранай падтрымкай), каб выкарыстоўваць Firefox.

Паведамленне аб прыватнасці Firefox

Хоць Internet Explorer па-ранейшаму ідзе папярэдне ўсталяваным на большасці ПК на базе Windows, відавочна, што Microsoft хацела б, каб вы карысталіся іх аглядальнікам Edge, які ўсталёўваецца як прадвызначаны пры куплі.

Microsoft спыніла працу над брэндам Internet Explorer некалькі гадоў таму на карысць свайго абноўленага браўзера Edge для Windows 10. Аднак павольнае прыняцце Edge стварыла месца для Internet Explorer, галоўным чынам, з меркаванняў сумяшчальнасці бізнесу.

Тут мы параўнаем свой браўзер Firefox Browser і Internet Explorer у плане бяспекі, зручнасці і пераноснасці. Мы дапаможам вам зразумець адрозненні паміж тым, як сучасны браўзер, такі як Firefox, што прытрымліваецца вэб-стандартаў, выглядае ў параўнанні з браўзерам, які вы можаце выкарыстоўваць у мэтах бізнесу альбо з-за старых звычак, якія ніяк не забудуцца.

Бяспека і прыватнасць

Бяспека і прыватнасць Firefox Internet Explorer
Рэжым прыватнага аглядання Так Так
Тыпова блакуе трэцебаковыя кукі сачэння Так Так
Блакуе крыптамайнінгавыя скрыпты Так Не
Блакуе трэкеры сацыяльных сетак Так Не

Калі вы ўсё яшчэ карыстаецеся Internet Explorer, аднаго толькі фактару рызыкі бяспекі мусіць быць дастаткова, каб пераканаць вас. Кіраўнік службы бяспекі самой Microsoft папярэдзіў мільёны людзей, якія працягваюць карыстацца Internet Explorer як асноўным вэб-браўзерам, што яны змяшчаюць свае звесткі ў небяспеку.

Microsoft ужо не падтрымлівае новыя распрацоўкі для Internet Explorer, а гэта азначае, што праблемы бяспекі непадкантрольныя. Microsoft адкрыта прызнае той факт, што ўразлівасці існуюць у кожнай версіі Internet Explorer.

Так што ж рабіць, калі ваша кампанія працуе са састарэлымі праграмамі, якія працуюць толькі ў Internet Explorer? Наша лепшая парада: не змешвайце бізнес з задавальненнем. Мы рэкамендуем карыстацца пашырэннем Legacy Browser Support для Windows. Гэта пашырэнне дазваляе карыстальнікам аўтаматычна адкрываць загадзя вызначаны набор URL у Internet Explorer і вяртацца назад да Firefox пры пераходзе на іншыя сайты.

Сцягнуць Firefox Browser

Зручнасць

Зручнасць Firefox Internet Explorer
Блакаванне аўтапрайгравання Так Не
Падтрымка картак Так Так
Менеджар закладак Так Так
Аўтаматычнае запаўненне форм Так Так
Налады пошукавых сістэм Так Так
Тэкст у маўленне Так Так
Рэжым чытання Так Так
Праверка арфаграфіі Так Так
Вэб-пашырэнні/дадаткі Так Так
Убудаваны інструмент для здымкаў экрана Так Не

Трывожна, што 4–5% усяго вэб-трафіку для настольных камп'ютараў у 2019 годзе ішло праз Internet Explorer. Гэта можа здавацца не так шмат, але насамрэч гэта азначае, што мільёнам людзей прадастаўляецца кепскі досвед Інтэрнэту з павольнай загрузкай і адлюстраваннем, з старонкамі, якія не будуць паказаны належным чынам — і ўсе гэта ў дадатак да пытанняў бяспекі, якія ўжо абмяркоўваліся.

Сапраўды, адзінымі прычынамі выкарыстання Internet Explorer ёсць жаданне распрацоўшчыкаў праверыць, як выглядаюць іх сайты ў старым браўзеры, альбо калі кампанія мае важныя для бізнесу праграмы, якія працуюць толькі з браўзерам Internet Explorer.

З іншага боку, Firefox – адзін з найбольш часта абнаўляльных браўзераў, які ідзе з мноствам карысных і цікавых функцый, такіх як Pocket, што падказвае цікавае змесціва кожны раз, калі вы адкрываеце новую картку. Наш аб'яднаны радок пошуку і адрасоў вэб-сайтаў, альбо Quantum Bar (панэль Quantum), як мы яго называем, таксама дае вам прапановы на аснове наяўных закладак і тэгаў, гісторыі, адкрытых картак і папулярных пошукаў. З бясплатным уліковым запісам Firefox вы таксама атрымліваеце доступ да ўсіх вашых налад і іншых нашых прадуктаў Firefox на любой прыладзе, проста ўвайшоўшы. Плюс спакой ад усведамлення таго, што ваш браўзер актыўна працуе над абаронай вашых асабістых дадзеных.

Сцягнуць Firefox Browser

Пераноснасць

Пераноснасць Firefox Internet Explorer
Даступнасць для АС Так Не
Даступнасць для мабільных АС Так Не
Сінхранізацыя з мабільным Так Не
Кіраванне паролямі Так Так
Галоўны пароль Так Не

Паколькі Microsoft перайшла да згортвання браўзера Internet Explorer, больш не падтрымліваецца ніякай версіі для iOS, і ён ніколі не быў даступны для Android. Гэта азначае, што калі вы не карыстаецеся выключна ноўтбукам або настольным камп'ютарам з Windows, вы не будзеце мець доступу да сваіх закладак, гісторыі аглядання, захаваных пароляў і іншай інфармацыі, якую сучасныя браўзеры сінхранізуюць паміж прыладамі.

Firefox працуе на любой платформе, уключаючы Windows, macOS, Linux, Android і iOS. Гэта таксама азначае, што вы можаце сінхранізаваць усю сваю інфармацыю на розных платформах. Такім чынам, калі вы аглядаеце на ноўтбуку з Windows, вы можаце працягнуць з месца, дзе спыніліся, калі пераходзіце да аглядання на прыладзе iPhone або Android. Гэта зручнасць мусіць быць стандартнай у любым сучасным браўзеры, і ў Internet Explorer яе вельмі не хапае.

Сцягнуць Firefox Browser

Агульная ацэнка

Не так даўно быў той час, калі Internet Explorer быў самым папулярным і шырока выкарыстоўваным браўзерам у свеце. Змяніўся час і тэхналогіі, але, на жаль, Internet Explorer застаўся амаль ранейшым. Сама Microsoft адкрыта заклікае карыстальнікаў спыніць выкарыстанне Internet Explorer і замест гэтага перайсці на свой новы браўзер Edge на аснове Chromium.

Мы мяркуем, што трэба карыстацца толькі надзейным прыватным браўзерам, які забяспечвае выдатны досвед працы на розных прыладах. У параўнанні гэта, шчыра кажучы, не канкурэнты. Firefox перамагае ва ўсіх катэгорыях ацэнкі. Калі вы апынуліся ў доме Алены, дзе запускаеце Internet Explorer, магчыма, вы захочаце зрабіць Алене паслугу і загрузіць Firefox для яе.

Прыведзеныя тут параўнанні былі зроблены з прадвызначанымі наладамі ў наступных версіях браўзераў:
Firefox (81) | Internet Explorer (11)
Гэтая старонка абнаўляецца двойчы на квартал, каб улічваць апошнія версіі, і можа не заўсёды адлюстроўваць апошнія абнаўленні.