Mozilla VPN

Атрымайце ахову і прыватнасць у інтэрнэце з Mozilla VPN для Android

Абараніцеся адным дотыкам на сваім тэлефоне на Android з дапамогай Mozilla, аднаго з самых надзейных імёнаў у галіне тэхналогій.

Паглядзець цэны і даступнасць

30-дзённая гарантыя вяртання грошай

Ваша прыватнасць — гэта наша абяцанне

Як стваральнік вэб-браўзера Firefox і адзін з самых жорсткіх абаронцаў прыватнасці ў Інтэрнэце, Mozilla глыбока клапоціцца аб вашай прыватнасці і бяспецы кожны раз, калі вы выходзіце ў Інтэрнэт.

Адчувайце ўпэўненасць, што вашыя звесткі ў бяспецы ад хакераў і старонніх вачэй — як дома, так і ў грамадскім Wi-Fi — з Mozilla VPN. Па цане кубачка кавы вашы асабістыя дадзеныя на вашай прыладзе Android атрымліваюць перадавое шыфраванне праз пратакол WireGuard®. Выкарыстоўвайце Mozilla VPN, каб трансляваць шоу, гуляць у гульні, кіраваць сваімі фінансамі, купляць ці рабіць што-небудзь яшчэ ў Інтэрнэце, ведаючы, што ваша злучэнне бяспечнае.

Што вы атрымаеце з Mozilla VPN:

  • Абарона да 5 прылад
  • Доступ да сервераў у 30+ краінах
  • Шыфраванне на ўзроўні прылады
  • Неабмежаваная прапускная здольнасць
  • Ніякіх журналаў інтэрнэт-актыўнасці ні цяпер, ні калі-небудзь

Заставайцеся ў бяспецы ў Інтэрнэце, калі вы ў дарозе

Часам бесправадная перадача дадзеных недаступная, і ваш адзіны варыянт — агульнадаступны Wi-Fi. З Mozilla VPN на вашай прыладзе Android не турбуйцеся аб уводзе пароля ў аэрапорце або пакупках праз інтэрнэт у кавярні на рагу — проста падключыцеся адным дотыкам і зрабіце сваю справу.

Адзін дотык для падлучэння

Выкарыстоўваць Mozilla VPN для Android вельмі проста. Націсніце кнопку, і ваша злучэнне будзе аўтаматычна зашыфравана перадавым пратаколам WireGuard®. Вось і ўсё!

500+ сервераў у больш чым 30 краінах

З дапамогай Mozilla VPN вы можаце прызначыць месцазнаходжанне свайго тэлефона Android у адной з 30+ краін. Гэта азначае, што вы будзеце бачыць сеціва як мясцовы жыхар краіны, праз якую вы падключаны. Гэта вясёлы і цікавы спосаб пазнаёміцца з сецівам з новага ракурсу.

Адна падпіска для 5 прылад

Mozilla VPN дае магчымасць падключаць 5 розных прылад, у тым ліку Android, iOS, Mac, Windows і Linux. Выкарыстоўвайце яго на сваім смартфоне, камп'ютары, ноўтбуку, планшэце і інш.

Звышвысокая хуткасць. Неабмежаваныя дадзеныя.

Гуляйце ў інтэрнэце, транслюйце фільмы і аглядайце сеціва на звышвысокіх хуткасцях на сваёй прыладзе Android — усё з неабмежаванай прапускной здольнасцю.

Без журналаў. Без сачэння. Без уварвання ў прыватнасць.

Многія правайдары VPN рэгіструюць вашу дзейнасць на сваіх серверах. Мы так не робім. Mozilla VPN ніколі не асочвае вашу дзейнасць у інтэрнэце — гэта супярэчыць усяму, што мы адстойваем як кампанія. Мы ставім вашу прыватнасць і бяспеку вышэй за ўсё.