Сцягнуць Firefox

Firefox больш не падтрымліваецца на Windows 8.1 і ніжэй.

Калі ласка, сцягніце Firefox ESR (выпуск з пашыранай падтрымкай), каб выкарыстоўваць Firefox.

Firefox больш не падтрымліваецца на macOS 10.14 і ніжэй.

Калі ласка, сцягніце Firefox ESR (выпуск з пашыранай падтрымкай), каб выкарыстоўваць Firefox.

Паведамленне аб прыватнасці Firefox

5 лепшых мабільных браўзераў у прамым параўнанні

Хто стварыў найлепшы мабільны браўзер? Каб даведацца, мы параўнаем мабільныя версіі Firefox, Chrome, Edge, Safari і Opera.

Паколькі ваш мабільны браўзер — ваш выратавальны круг для інфармацыі, дзе б вы ні знаходзіліся, хуткасць, бяспека, прыватнасць і зручнасць выкарыстання — ключавыя параметры для добрага досведу. Так які з іх лепшы мабільны браўзер? Давайце параўнаем лепшых гульцоў — і паглядзім, які з іх найлепш адпавядае вашым патрэбам.

Бяспека і прыватнасць

Які мабільны браўзер клапоціцца пра вашу прыватнасць?

Бяспека і прыватнасць Firefox Chrome Edge Safari Opera
Рэжым прыватнага аглядання Так Так Так Так Так
Тыпова блакуе трэцебаковыя кукі сачэння Так Не Так Так Так
Блакуе крыптамайнінгавыя скрыпты Так Не Так Не Не
Блакуе скрыпты збору лічбавых адбіткаў Так Не Не Так Не
Блакуе трэкеры сацыяльных сетак Так Не Не Так Не
Панэль для прагляду заблакіраваных трэкераў Так Не Так Так Не

Як мінімум, мабільны браўзер павінен забяспечваць нейкі варыянт «рэжыму прыватнага аглядання», які аўтаматычна выдаляе вашу гісторыю прагляду і пошуку. Гэтаму крытэрыю адпавядаюць усе пяць параўнаных браўзераў.

Яшчэ адна асаблівасць браўзера, якую варта ўлічваць — гэта магчымасць забараніць вэб-сайтам і кампаніям асочваць вашы дадзеныя аглядання і пакупак — нават у звычайным рэжыме аглядання.

Блакаванне старонніх трэкераў важнае не толькі для прыватнасці — яно таксама дапамагае старонкам загружацца нашмат хутчэй, без гэтых фрагментаў кода, што прымацоўваюцца і запавольваюць ваш браўзер.

З прыведзенай вышэй дыяграмы відаць, што Firefox прапануе найбольш поўны набор інструментаў прыватнасці і бяспекі з пяці браўзераў і прадстаўляе панэль агляду вашай агульнай бяспекі і прыватнасці ў інтэрнэце.

Магчымасці

Што ваш браўзер можа зрабіць для вас?

Магчымасці Firefox Chrome Edge Safari Opera
Блакаванне аўтапрайгравання Так Не Не Не Не
Падтрымка картак Так Так Так Так Так
Менеджар закладак Так Так Так Так Так
Аўтаматычнае запаўненне форм Так Так Так Так Так
Аўтаматычна запаўняе плацяжы Не Так Так Так Так
Налады пошукавых сістэм Так Так Так Так Так
Тэкст у маўленне Не Так Так Так Так
Рэжым чытання Так Так Так Так Так
Праверка арфаграфіі Так Так Так Так Так
Вэб-пашырэнні/дадаткі Так Не Не Так Не
Цёмны рэжым Так Так Так Так Так
Версія для камп’ютара Так Так Так Так Так
Пошук на старонцы Так Так Так Так Так
Пошук відарысаў Так Так Так Так Так
Галасавы пошук Так Так Так Так Так
Дадаванне на хатні экран Так Так Так Так Так
Стужка навін Не Так Так Не Так
Убудаваны VPN Не Не Не Не Так

Галоўным кампанентам добра зробленага браўзера з'яўляецца яго функцыянальнасць. Што ён можа рабіць? Амаль усе пяць браўзераў аднолькавыя, калі гаворка ідзе пра карткі, закладкі, аўтазапаўненне палёў, але толькі Firefox і Safari прапануюць дадаткі/пашырэнні, якія быццам праграмы для вашага браўзера, каб зрабіць яго больш прыватным, магутным або проста больш цікавым.

Пераноснасць

Ваш браўзер добра працуе на іншых прыладах?

Пераноснасць Firefox Chrome Edge Safari Opera
Даступнасць для АС Так Так Не Не Так
Даступнасць для мабільных АС Так Так Так Не Так
Сінхранізацыя з мабільным Так Так Так Так Так
Кіраванне паролямі Так Так Так Так Так
Галоўны пароль Так Так Так Не Так

Мабільная версія Safari, перадусталяваная на мабільных прыладах Apple, сумяшчальная толькі з іншымі прыладамі Apple, такімі як iPad і ноўтбукі Mac. Firefox, Chrome, і Opera працуюць на ўсіх платформах, уключаючы iOS, Android, Windows, Mac і Linux, а браўзер Edge несумяшчальны толькі з прыладамі на Linux.

Амаль усе мабільныя браўзеры, якія параўноўваюцца тут, забяспечваюць сінхранізацыю паміж камп'ютарамі і мабільнымі прыладамі.

Добрая навіна для карыстальнікаў iPhone: нядаўна Apple дазволіла выбіраць уласны прадвызначаны браўзер на iPhone, таму цяпер карыстальнікі могуць сінхранізаваць свае прылады паміж платформамі, напрыклад, усталяваўшы Firefox на свой iPhone і ПК Windows.

Выснова

Грунтуючыся на акрэсленых намі крытэрыях — прыватнасці, функцыянальнасці і пераноснасці — існуе толькі адзін мабільны браўзер, што адпавядае ўсім тром, і гэта — Firefox. Нягледзячы на падабенства ў магчымасцях і катэгорыях сінхранізацыі, Firefox адрозніваецца прыватнасцю, таму што мы лічым яе найважнейшым кампанентам, што дазваляе вам атрымліваць асалоду ад Інтэрнэту менавіта так, як вы хочаце.

Нашы рэкамендацыі не абавязковыя, пошук прыдатнага для вас браўзера заўсёды будзе залежаць ад вашых індывідуальных патрэб і таго, што вы больш за ўсё шануеце падчас працы ў Інтэрнэце.

Прыведзеныя тут параўнанні былі зроблены з прадвызначанымі наладамі ў наступных версіях браўзераў:
Firefox (84) | Chrome (87) | Edge (45.11.1) | Safari (14) | Opera (61)
Гэтая старонка абнаўляецца двойчы на квартал, каб улічваць апошнія версіі, і можа не заўсёды адлюстроўваць апошнія абнаўленні.

Атрымаць мабільны Firefox

Скануйце QR-код, каб пачаць

Скануйце QR-код, каб атрымаць Firefox на сваю мабільную прыладу