Mozilla VPN

VPN для мабільных прылад ад Mozilla

Атрымайце VPN для мабільных прылад ад Mozilla

Атрымаць Mozilla VPN

30-дзённая гарантыя вяртання грошай

У сучасным свеце, арыентаваным на мабільныя прылады, мы разлічваем на свае мабільныя тэлефоны і прылады для сувязі, забавы і працы. Аднак без VPN ваша асабістая інфармацыя можа быць уразлівай да шэрагу рызык бяспекі і прыватнасці.

Навошта мне VPN для мабільных прылад?

  • Мабільная праграма Mozilla VPN невялікая, таму яна не выкарыстоўвае надта шмат памяці, не запавольвае ваш тэлефон і не разраджае акумулятар.
  • Ваш інтэрнэт-правайдар (ISP) можа абмяжоўваць вашу прапускную здольнасць, калі ведае, што вы глядзіце фільмы, слухаеце музыку або стрыміце.
  • Ваш інтэрнэт-правайдар можа блакаваць сайты або сэрвісы, якія яму не падабаюцца ці якія канкурыруюць з яго уласнымі.
  • Хакеры могуць выкрасці вашы асабістыя звесткі, калі вы карыстаецеся агульнадаступным Wi-Fi, напрыклад, у кавярнях або аэрапортах.

VPN працуе на вашай прыладзе, а не толькі ў браўзеры, а значыць, і ў мабільных праграмах. І ў адрозненне ад бясплатных віртуальных прыватных сетак або проксі-сайтаў, якія могуць плаціць за свае серверы, шпіёнячы за вамі і прадаючы вашу інфармацыю, Mozilla не вядзе запісы аб тым, куды вы хадзіце і што робіце.