Mozilla VPN

Абараніце свой Mac з дапамогай Mozilla VPN

VPN (віртуальная прыватная сетка) абавязковы для вашай прыватнасці і бяспекі ў інтэрнэце, калі вы карыстаецеся сваім Mac. Хакеры і інтэрнэт-правайдары могуць сачыць за вашай дзейнасцю ў сеціве або выкрасці вашы асабістыя звесткі.

Але знайсці добры VPN можа быць складана. Некаторыя з іх марудныя, ненадзейныя ці нават вядуць журналы вашай дзейнасці ў інтэрнэце. Вось чаму мы стварылі Mozilla VPN, хуткі, бяспечны і надзейны VPN ад людзей, якія далі вам Firefox.

З Mozilla VPN вы можаце:

  • Атрымаць прыватнасць у адзін націск, з простым і зручным інтэрфейсам.
  • Падключыць да 5 розных прылад з адной падпіскай, уключаючы Mac, а таксама iOS, Windows, Linux і Android.
  • Выкарыстоўваць наш VPN колькі захочаце. У адрозненне ад некаторых VPN, якія абараняюць толькі пэўны абсяг дадзеных у месяц, мы не абмяжоўваем ваш трафік. Незалежна ад таго, колькі дадзеных вы выкарыстоўваеце, яны заўсёды будуць абаронены.
  • Атрымліваць шыфраванне трафіку на ўзроўні прылады. У адрозненне ад іншых рашэнняў, якія шыфруюць толькі трафік вашага браўзера, Mozilla VPN шыфруе яго ўвесь, абараняючы ваш інтэрнэт-трафік незалежна ад таго, якая праграма яго выкарыстоўвае.
  • Не дазваляць інтэрнэт-правайдарам стрымліваць або блакаваць сайты ці паслугі, якія ім не падабаюцца або якія канкурыруюць з іх уласнымі прапановамі. Для атрымання дадатковай інфармацыі вы можаце пачытаць пра сеткавы нейтралітэт.

Чаму Mozilla VPN?

Mozilla — гэта арганізацыя, якая працуе над тым, каб Інтэрнэт быў адкрытым і даступным для ўсіх, і нас падтрымлівае некамерцыйная арганізацыя. Калі вы выкарыстоўваеце Mozilla VPN, вы не толькі абараняеце сябе ў інтэрнэце, але і падтрымліваеце місію Mozilla. Mozilla VPN бяспечны, мае адкрыты зыходны код, і распрацаваны экспертамі па бяспецы і стваральнікамі Firefox.

Mozilla не рэгіструе, якія сайты вы наведваеце, і не правярае вашу паведамленні. У нас таксама ёсць 30-дзённая гарантыя вяртання грошай: ніякіх праблем і рызыкі.