Mozilla VPN

Mozilla VPN на Linux для больш прыватнага і бяспечнага інтэрнэту

Linux бясплатны, мае адкрыты зыходны код і наладжваецца, але ён не застрахаваны ад праблем з бяспекай і прыватнасцю ў інтэрнэце. Як і карыстальнікі іншых аперацыйных сістэм, карыстальнікі Linux сутыкаюцца з цэнзурай, сачэннем і хакерамі.

Што такое Mozilla VPN?

Mozilla VPN — гэта сэрвіс віртуальнай прыватнай сеткі, які выкарыстоўвае сучаснае шыфраванне з адкрытым зыходным кодам і не рэгіструе, не асочвае і не дзеліцца звесткамі пра любую вашу сеткавую дзейнасць. Ён дазваляе падключацца да больш чым 500 сервераў у 30+ краінах.

Чаму варта выбраць Mozilla VPN для Linux?

  • Хуткі і надзейны: Mozilla VPN выкарыстоўвае пратакол WireGuard®, які прапануе лепшую прадукцыйнасць і стабільнасць, чым іншыя пратаколы VPN.
  • Ніякіх журналаў: Mozilla VPN не вядзе журналы вашай сеткавай актыўнасці; мы не запісваем, якія сайты вы наведваеце, і не даследуем ваш трафік.
  • Дадатковыя функцыі бяспекі: мы выкарыстоўваем блакаванне DNS, каб блакаваць рэкламу, трэкеры і шкодныя праграмы. У той жа час браўзер можа процідзейнічаць толькі сайтам, якія маюць шкодныя праграмы ці сочаць за вамі.
  • Шыфраванне на ўзроўні прылады: у адрозненне ад VPN, якія шыфруюць толькі трафік вашага браўзера, Mozilla VPN шыфруе ўвесь трафік вашай прылады, у тым ліку ўсіх вашых праграм і гульняў.
  • Шматпераходная маршрутызацыя: для дадатковай абароны Mozilla VPN можа шыфраваць ваш трафік і накіроўваць яго праз два месцазнаходжанні замест аднаго, робячы цяжэй прасачыць вашу дзейнасць у інтэрнэце.
  • Просты і інтуітыўны інтэрфейс: злучайцеся з серверам адным націскам. Вы таксама можаце ўладкаваць свае налады і перавагі ў адпаведнасці з вашымі патрэбамі.
  • Ён дапамагае аднавіць сеткавы нейтралітэт: Mozilla VPN дапамагае вам вярнуць кантроль над вашай дзейнасцю ў інтэрнэце, не дазваляючы інтэрнэт-правайдарам абмяжоўваць вашу прапускную здольнасць ці блакаваць сайты ці сэрвісы, якія ім не падабаюцца або канкурыруюць з іх уласнымі прапановамі.
  • Кліент з графічным інтэрфейсам: Mozilla VPN мае кліент з GUI (графічным інтэрфейсам карыстальніка), у той час як некаторыя VPN-правайдары прадстаўляюць толькі версію CLI (камандны радок).

Карыстаючыся Mozilla VPN, вы можаце вярнуць кантроль над сваёй дзейнасцю ў інтэрнэце і абараніць сваю прыватнасць і дадзеныя. Сцягніце Mozilla VPN сёння і атрымайце 30-дзённую гарантыю вяртання грошай без журналаў, клопатаў і рызыкі.

Як усталяваць Mozilla VPN на Linux

Калі вы выкарыстоўваеце адну з падтрыманых версій Ubuntu, ёсць два спосабы ўсталяваць афіцыйныя пакеты mozillavpn, размешчаныя на Launchpad:

  1. Рэжым каманднага радка Ubuntu: для падрабязных інструкцый, як усталяваць Mozilla VPN з дапамогай інструментаў каманднага радка, паглядзіце Як усталяваць Mozilla VPN на камп'ютары з Linux.
  2. Графічны інтэрфейс карыстальніка Ubuntu: наведайце гэты артыкул і выконвайце інструкцыі ў раздзеле «Даданне асабістых архіваў пакетаў».

Акрамя таго, для дыстрыбутываў Linux, якія не падтрымліваюцца, вы можаце ўзяць і скампіляваць зыходны код з афіцыйнага рэпазіторыя GitHub.