Сцягнуць Firefox

Firefox больш не падтрымліваецца на Windows 8.1 і ніжэй.

Калі ласка, сцягніце Firefox ESR (выпуск з пашыранай падтрымкай), каб выкарыстоўваць Firefox.

Firefox больш не падтрымліваецца на macOS 10.14 і ніжэй.

Калі ласка, сцягніце Firefox ESR (выпуск з пашыранай падтрымкай), каб выкарыстоўваць Firefox.

Паведамленне аб прыватнасці Firefox

Пазбягайце дэзынфармацыі ў Інтэрнэце – Firefox тут, каб дапамагчы

Азнаёмцеся з парадамі, як бачыць менш дэзынфармацыі і засяроджвацца на тым, што для вас важна

Ваша сістэма можа не задавальняць патрабаванням Firefox, але вы можаце паспрабаваць адну з гэтых версій:

Firefox больш не падтрымліваецца на Windows 8.1 і ніжэй.

Калі ласка, сцягніце Firefox ESR (выпуск з пашыранай падтрымкай), каб выкарыстоўваць Firefox.

Firefox больш не падтрымліваецца на macOS 10.14 і ніжэй.

Калі ласка, сцягніце Firefox ESR (выпуск з пашыранай падтрымкай), каб выкарыстоўваць Firefox.

Паведамленне аб прыватнасці Firefox

Што такое хібная інфармацыя? Што такое дэзынфармацыя?

Хібная інфармацыя, дэзынфармацыя — напэўна, вы чулі гэтыя тэрміны раней і задаваліся пытаннем, ці адрозніваюцца яны па значэнні, і чым. Іх адрознівае намер: хібная інфармацыя — гэта любы тып ілжывай інфармацыі, на якую людзі могуць патрапіць. Можна праверыць, што яна няправільная або ўводзіць у зман, але яе стваралі і дзяліліся ёю без намеру падмануць людзей. З іншага боку, дэзынфармацыю ствараюць і распаўсюджваюць, каб дэзынфармаваць і дасягнуць пэўнай мэты.

У рэшце рэшт, і хібная інфармацыя, і дэзынфармацыя могуць быць шкоднымі. Рэч не толькі ў тым, што людзі будуць верыць непраўдзівай інфармацыі, ілжывая інфармацыя каштуе сусветнай эканоміцы вялікіх грошай і можа пагражаць дэмакратыі і эфектыўнаму кіраванню. І яе цяжка спыніць, бо ілжывыя навіны распаўсюджваюцца значна хутчэй, глыбей і шырэй, чым навіны праўдзівыя.

Дзе можна сустрэць непраўдзівую інфармацыю?

Вы можаце сутыкнуцца з хібнай інфармацыяй і дэзынфармацыяй усюды, але найбольш яна пашыраецца і мае ўплыў, калі распаўсюджвацца ў Інтэрнэце. Алгарытмы і сачэнне павялічылі магчымасць для хібнай інфармацыі і дэзінфармацыі ахапіць большую аўдыторыю на сайтах, у блогах, на форумах і ў сацыяльных сетках.

Магчыма, вы чулі пра сачэнне галоўным чынам у кантэксце рэкламы. Аднак гэта таксама магутны інструмент, калі справа даходзіць да распаўсюджання ілжывай інфармацыі. Чаму так? Калі вы аглядаеце Інтэрнэт або стужку вашай сацыяльнай сеткі, вашы паводзіны, інтарэсы, кантакты ў некаторых выпадках і многае іншае асочваецца рознымі кампаніямі на сайтах, каб стварыць ваш надзвычай падрабязны профіль для продажу іншым без вашага ведама або згоды. Гэтыя профілі выкарыстоўваюцца для персаналізаванай рэкламы, але таксама могуць служыць для прадстаўлення вам любой мэтавай інфармацыі.

Калі вы атрымліваеце рэкамендацыі па змесціве на любым сайце або ў сацыяльнай сетцы, часта гэта адбываецца таму, што алгарытм прадстаўляе інфармацыю на аснове інфармацыі вашага профілю. На жаль, хоць алгарытмы становяцца ўсё разумнейшымі і разумнейшымі, яны не правяраюць змесціва на дакладнасць. Гэта асабліва праблематычна ў сацыяльных сетках: гэтыя сеткі кожны дзень выдаюць сваім карыстальнікам незлічоную колькасць інфармацыі і маюць доступ да амаль неабмежаванага змесціва, уключаючы паведамленні карыстальнікаў, навінавыя артыкулы, рэкламу і спонсарскае змесціва. У той час як паведамленні і артыкулы могуць выпадкова распаўсюджваць хібную інфармацыю, рэклама і спонсарскае змесціва могуць быць выкарыстаны для наўмыснага распаўсюджання дэзынфармацыі з мэтай маніпулявання вамі, што робіць вельмі важным, каб вы ведалі, як апазнаць хібную інфармацыю.

Як выявіць ілжывую інфармацыю ў Інтэрнэце і дапамагчы спыніць яе распаўсюджванне

  1. Паглядзіце на URL-адрас і/або крыніцу.

    Не ведаеце, ці можна гэтаму давяраць? Калі вы не ўпэўненыя, паспрабуйце даведацца больш пра крыніцу і яе рэпутацыю ў Інтэрнэце.

  2. Загаловак занадта сенсацыйны?

    Паглядзіце сайты і навінавыя выданні, якім вы давяраеце, каб даведацца, ці паведамляюць яны пра гэта і як яны пішуць на тую ж тэму. Змесціва, прызначанае для маніпулявання, часта выкарыстоўвае крайнасці і перабольшанні, для якіх няма ніякіх доказаў, і якія не будуць знойдзены ў належным чынам правераных рэпартажах.

  3. Ці не састарэла інфармацыя?

    Састарэлая інфармацыя не абавязкова прызначана для дэзынфармацыі, але яна можа больш не быць фактычна дакладнай.

  4. Ці публікаваў аўтар іншыя артыкулы або паведамленні, у ідэале таксама ў вартых даверу выданнях?

    Калі вы сустракаеце імя аўтара толькі на сумнеўных сайтах, не варта надаваць занадта вялікага значэння яго выказванням.

  5. Ці адпавядаюць подпісу відарысы?

    Выявы — вельмі магутны інструмент мэтанакіраванай дэзынфармацыі. У залежнасці ад надпісу ўспрыманне можа змяніцца на абсалютна супрацьлеглае. Калі вы не ўпэўнены, правядзіце зваротны пошук па выяве, каб даведацца, як яе апісваюць на іншых сайтах.

Як Firefox дапамагае пазбегнуць дэзінфармацыі

Firefox блакіруе трэкеры:

Як згадвалася раней, сачэнне іграе вялікую ролю ў распаўсюджванні дэзынфармацыі. Выкарыстанне Firefox з узмоцненай аховай ад сачэння дапамагае прадвызначана блакаваць староннія трэкеры многіх рэкламадаўцаў і іншых гульцоў, калі вы праглядаеце вэб-старонкі, каб вы вярнулі кантроль над сваімі звесткамі ў інтэрнэце.

Firefox дапамагае падтрымліваць чысціню вашых стужак у сацыяльных сетках:

Сацыяльныя сеткі ведаюць пра вас шмат. Акрамя таго, яны могуць сачыць за вамі па-за межамі сваіх платформаў з дапамогай кнопак «Падзяліцца» і «Падабаецца», нягледзячы на ахову ад сачэння — нават калі ў вас няма ўліковага запісу. Facebook Container для Firefox гарантуе, што Facebook і Instagram не могуць зрабіць гэта так проста, што зноў жа значна зніжае імавернасць убачыць дэзынфармацыю праз рэкламу і рэкламаванае змесціва.

Распрацаваны для абароны вашай прыватнасці