Маніфест Mozilla
Уводзіны
Інтэрнэт становіцца ўсё больш важнай часткай нашага жыцця.
Праект Mozilla з'яўляецца глабальнай супольнасцю людзей, якія вераць, што адкрытасць, наватарства і наданне роўных магчымасцяў з'яўляюцца ключавымі складнікамі здаровага развіцця Інтэрнэту. З 1998 года мы разам працуем для таго, каб забяспечваць развіццё Інтэрнэту ў кірунку, які выгадны ўсім і кожнаму. Самым вядомым з нашых праектаў з'яўляецца вэб-браўзер Mozilla Firefox.
Праект Mozilla выкарыстоўвае заснаваны на супольнасці падыход да стварэння праграмнага забеспячэння сусветнага ўзроўню з адкрытым праграмным кодам і развіцця новых відаў сумеснай дзейнасці. Мы ствараем супольнасці людзей, якія робяць знаходжанне ў Інтэрнэце лепшым для ўсіх нас.
У выніку гэтых намаганняў мы выпрацавалі шэраг прынцыпаў, якія, як мы верым, маюць важнае значэнне для таго, каб Інтэрнэт працягваў прыносіць як грамадскую карысць, так і камерцыйную выгаду. Гэтыя прынцыпы прыведзены ніжэй.
Мэтай Маніфеста з'яўляецца:
- articulate a vision for the internet that Mozilla participants want Mozilla Foundation to pursue;
- наладзіць дыялог паміж людзьмі незалежна ад узроўню іх тэхнічнай падрыхтоўкі;
- спрыяць таму, каб ўдзельнікі праекта Mozilla ганарыліся праведзенай працай, і заахвочваць да яе працягу; і
- быць асновай для распаўсюджвання сярод людзей нашага бачання Інтэрнэту.
These principles will not come to life on their own. People are needed to make the internet open and participatory - people acting as individuals, working together in groups, and leading others. Mozilla Foundation is committed to advancing the principles set out in the Mozilla Manifesto. We invite others to join us and make the internet an ever better place for everyone.
Прынцыпы
-
Інтэрнэт — гэта неад'емная частка сучаснага жыцця, ключавы кампанент у адукацыі, зносінах, супрацоўніцтве, бізнесе, забавах і грамадстве ў цэлым.
-
Інтэрнэт з'яўляецца глабальным грамадскім рэсурсам, які павінен заставацца адкрытым і даступным.
-
Інтэрнэт павінен узбагачаць жыццё кожнага чалавека.
-
Бяспека і прыватнасць людзей у інтэрнэце маюць асноватворнае значэнне і не могуць разглядацца як другарадныя моманты.
-
Людзі павінны мець магчымасць фарміраваць інтэрнэт і сваё знаходжанне ў ім.
-
Эфектыўнасць інтэрнэту як публічнага рэсурсу залежыць ад сумяшчальнасці (пратаколаў, фарматаў дадзеных, зместу), наватарства і дэцэнтралізацыі работы па развіццю інтэрнэту ва ўсім свеце.
-
Свабоднае праграмнае забеспячэнне і адкрыты праграмны код спрыяюць развіццю інтэрнэту ў якасці грамадскага рэсурсу.
-
Празрыстасць дзейнасці супольнасцяў спрыяе сумеснай працы, павышае адказнасць і давер.
-
Камерцыйны ўдзел у развіцці інтэрнэту дае вялікую выгаду; пры гэтым важна выканаць баланс паміж камерцыйным прыбыткам і грамадскай карысцю.
-
Павелічэнне грамадскіх аспектаў карысці інтэрнэту з'яўляецца важнай задачай, вартай выдаткаў часу і ўвагі.
Мы - за здаровы Інтэрнэт
Адкрыты, глабальны інтэрнэт - наймагутнейшы з вядомых нам рэсурсаў камунікацыі і супольнай працы. Ён увасабляе нашы найглыбейшыя надзеі на прагрэс чалавецтва. Ён дае новыя магчымасці, каб вывучаць і будаваць пачуццё агульнай чалавечнасці, вырашаць надзённыя праблемы людзей ва ўсім свеце.
Цягам апошняга дзесяцігоддзя наша надзея споўнілася ў многіх адносінах. Таксама мы бачылі, як моц інтэрнэту выкарыстоўвалі для павелічэння разладу, распальвання жорсткасці, пашырэння нянавісці і наўмыснага маніпулявання фактамі і рэчаіснасцю. Мы навучыліся, што мусім яўна акрэсліваць свае погляды на чалавечы досвед у інтэрнэце. Вось яны.
Our Commitments
-
Мы выступаем за інтэрнэт, які ўключае ўсіх людзей на Зямлі — у якім дэмаграфічныя характарыстыкі асобы не ўплываюць на доступ да сеціва, магчымасці, і якасць досведу.
-
Мы выступаем за інтэрнэт, які прасоўвае павагу ў зносінах, людскую годнасць і індывідуальнасць выяўлення.
-
Мы выступаем за інтэрнэт, які падтрымлівае крытычнае мысленне, аргументаваныя дыскусіі, супольныя веды і правераныя факты.
-
Мы выступаем за інтэрнэт, які спрыяе супрацоўніцтву паміж рознымі супольнасцямі, якія разам робяць агульную справу.
Абавязкі Mozilla Foundation
Across the Mozilla Project and every organization in the Mozilla family, we pledge to support the Mozilla Manifesto in its activities. Specifically, we will:
- ствараць і развіваць тэхналогіі з адкрытымі зыходнымі кодамі і супольнасці, якія падтрымліваюць прынцыпы Маніфеста;
- ствараць і распаўсюджваць больш спажывецкіх прадуктаў, якія падтрымліваюць прынцыпы Маніфеста;
- выкарыстоўваць актывы Mozilla (інтэлектуальную ўласнасць - аўтарскія правы і гандлёвыя маркі, інфраструктуру, сродкі і рэпутацыю) для падтрымкі Інтэрнэту як адкрытай платформы;
- прасоўваць мадэлі для стварэння эканамічных каштоўнасцяў на карысць грамадства, і
- прасоўваць прынцыпы маніфесту Mozilla у грамадскім жыцці і ў Інтэрнэт-індустрыі.
Прасоўванне маніфесту Mozilla
Інтэрнэт з такімі якасцямі не з'явіцца сам па сабе. Людзі і арганізацыі мусяць убудаваць гэтыя погляды ў інтэрнэт-тэхналогіі і ў чалавечы досвед карыстання інтэрнэтам. Маніфест Mozilla і дадатак да яго прадстаўляюць абавязацельства Mozilla прасоўваць гэтыя погляды. Мы нацэлены працаваць паўсюдна разам з людзьмі і арганізацыямі, якія падзяляюць нашы мэты, каб зрабіць інтэрнэт яшчэ лепшым месцам для кожнага.