Выкарыстоўвае памяці менш за Chrome

Калі ваш вэб-браўзер выкарыстоўвае занадта шмат памяці, пераходзьце на Firefox.

Паскорце свой камп'ютар

Кожная камп'ютарная праграма, якую вы запускаеце, выкарыстоўвае колькі-небудзь памяці. Калі выкарыстоўваецца зашмат памяці, вашая сістэма можа веееельмі запаволіцца. Firefox імкнецца да балансу — выкарыстоўвае дастаткова памяці, каб ваш прагляд быў гладкі, і пакідае шмат памяці, каб ваш камп'ютар працягваў адказваць.

Спыніце недахоп памяці

Chrome выкарыстоўвае да 1.77 разоў больш памяці за Firefox. Калі у вашым камп'ютары ўжо не хапае памяці, гэта можа прывесці да значнага запаволення працы. Выкарыстанне найноўшай версіі Firefox з мульціпрацэснасцю можа прывесці да павелічэння аб'ёму вольнай памяці для запуску вашых улюбёных праграм.

Аглядайце хутчэй, прыватней

Праглядайце Сеціва хутчэй з Прыватным агляданнем ад Firefox. Толькі ў Firefox прыватны рэжым уключае ахову ад сачэння, якая блакіруе загрузку рэкламы і трэкераў на старонках. Такое «ачышчэнне» сайтаў дазваляе хутчэй загружаць старонкі.