Firefox - незалежны браўзер і частка некамерцыйнай арганізацыі Mozilla, якая змагаецца за вашы інтэрнэт-правы, стрымлівае моц карпарацый і робіць інтэрнэт даступным усім, усюды.
Сцягнуць Firefox — Беларуская
Ваша сістэма можа не задавальняць патрабаванням Firefox, але вы можаце паспрабаваць адну з гэтых версій:
Сцягнуць Firefox — Беларуская
Firefox створаны некамерцыйнай арганізацыяй. Гэта азначае, што мы можам рабіць рэчы, якія іншыя не могуць, напрыклад, ствараць новыя прадукты і магчымасці адкрыта. Мы першыя ў ахове вашага права на прыватнасць з такімі інструментамі, як Прыватнае агляданне і Ахова ад сачэння.
Мы верым у інтэрнэт для людзей, а не прыбытку. Мы не прадаём доступ да вашых звестак, у адрозненне ад іншых кампаній. Кантроль над тым, хто бачыць вашы пошукі і гісторыю аглядання, належыць Вам. Выбар — вось на чым засноўваецца здаровы Інтэрнэт!
У дадатак да барацьбы за вашыя правы ў Інтэрнэце, мы таксама стрымліваем магутнасць карпарацый, праз супрацоўніцтва з саюзнікамі па ўсім свеце, каб выгадаваць добрыя манеры ў Інтэрнэце. Таму калі вы абіраеце Firefox, мы таксама абіраем вас.