Firefox цяпер хутчэйшы і кампактнейшы

Мы ўпарта працавалі, каб вы маглі зрабіць больш.

Выкарыстоўвайце менш памяці

Ніхто не любіць павольны камп'ютар! Firefox - лёгкі і жвавы браўзер. Паколькі мы выкарыстоўваем менш памяці, чымся Chrome, іншыя вашы праграмы могуць працаваць гэтак жа хутка.

Адкрывайце больш картак без затрымак

Шматзадачнасць з мноствам картак стала яшчэ прасцей. Цяпер Firefox - шматпрацэсны браўзер, што азначае, што вашы карткі будуць заставацца актуальнымі і не спатрэбіцца вечнасць, каб іх перачытаць. На 86% менш часу на чаканне і пераключэнне паміж карткамі, нават калі іх адкрыта яшчэ больш.

Гульнявы працэс браўзера новага ўзроўню

Мы накіроўваем тэхналогіі да таго, каб запускаць 3D-гульні на хуткасці блізкай да натыўных гульняў, і цяпер Firefox прыносіць палепшаную прадукцыйнасць у онлайн-гульні. Наш магутны браўзер памяншае затрымкі, уздымае хуткасць пінгу ды аптымізуе гульнявы працэс у цэлым праз хутчэйшы і лягчэйшы прагляд.